24 красавiка 2024, Серада, 22:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Горках судзяць мясцовую газету «Узгорак»

2
У Горках судзяць мясцовую газету «Узгорак»

Горацкі раённы суд 10 сакавіка пачаў разгляд грамадзянскай справы ў дачыненні да мясцовай незалежнай газеты «Узгорак».

Старшыня Горацкай раённай арганізацыі Беларускага таварыства інвалідаў (БелТІ) Тамара Калтунова абвінавачвае газету ў «паклёпе» і патрабуе спагнаць з рэдакцыі 50 млн. рублёў. Кіраўнік арганізацыі ўгледзела паклёп на сябе ў перадрукаваных «Узгоркам» матэрыялах БелаПАН з пасяджэнняў суда, якія праходзілі ў канцы 2013 года. Тады Калтунова вінаваціла ў паклёпе на сябе чатырох жанчын-інвалідаў, але прайграла суд.

Адказчыкамі па справе праходзяць галоўны рэдактар газеты Галіна Будная і прыватнае гандлёва-вытворчае ўнітарнае прадпрыемства «Узгорак», якое выдае газету.

У якасці прадстаўніка інтарэсаў «Узгорка» ў працэсе ўдзельнічае юрыст РГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» (БАЖ) Алег Агееў. Паводле яго слоў, у ходзе пасяджэння суда было прызнана, што Галіна Будная не можа з'яўляцца належным адказчыкам. Тым не менш колькасць адказчыкаў не змянілася - зараз у якасці другога вызначаная інфармацыйная кампанія БелаПАН.

Наступнае пасяджэнне суда па справе намечана на 27 сакавіка.

Нагадаем, у 2013 годзе Тамара Калтунова падала ў суд на чатырох інвалідаў - Соф'ю Шатобу, Валянціну Цішковіч, Святлану Міхеенка і Капіталіну Землякову, якіх абвінаваціла ў паклёпе. Адказчыцы, у сваю чаргу, неаднаразова абвінавачвалі Калтунову ў нестатутнай дзейнасці і несправядлівым размеркаванні гуманітарнай дапамогі. Першапачаткова суд у Горках прызнаў іх вінаватымі, аднак пасля Магілёўскі абласны суд задаволіў скаргі адказчыц і палічыў іх віну недаказанай.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках