19 красавiка 2024, Пятніца, 18:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Яроменак - на волі

11

(абноўлена - 08:58) Палітвязень выйшаў на волю сёння раніцай.

У жніўні мінулага года суд Першамайскага раёна Менска прызнаў Яроменка вінаватым у парушэнні правілаў прэвентыўнага нагляду і прысудзіў яго да трох месяцаў арышту. Асуджаны і яго адвакат абскардзілі прысуд у вышэйшай інстанцыі, аднак Менгарсуд, разгледзеўшы скаргу ў лістападзе, пакінуў прысуд у сіле. 11 снежня Яроменак быў узяты пад варту.

Фота: Барыс Гарэцкі

Адно з першых інтэрв'ю на свабодзе Уладзімір Яроменак даў парталу charter97.org праз некалькі хвілін пасля выхаду з турмы.

«Натуральна, выходжу на свабоду з радаснымі пачуццямі, таму што ведаю, што мяне чакалі і сябры, і сям'я - у першую чаргу, мая любімая жонка, якая ў хуткім часе павінна нарадзіць дачку. Я не магу адназначна казаць аб далейшых планах. У мяне ёсць сям'я, і я не магу вырашаць адзін за трох чалавек. Будзем раіцца і вырашаць, што нам рабіць далей», - распавёў ён.

Палітвязень распавёў пра ўмовы, у якіх адбываў арышт у Баранавічах.

«Тэрмін можна падзяліць на дзве часткі. Першую з іх я правёў у старым корпусе, другую - у новым. У старым умовы былі падобныя на Валадарку, у новым, які пабудаваны ў канцы 2000-ых гадоў, яны лепей. Там стараюцца выконваць патрабаванні, выкладзеныя ў заканадаўстве - чатыры квадратных метра на чалавека, спальнае месца і гэтак далей», адзначыў Уладзімір Яроменак.

Моладзевы актывіст не выключае, што ў выпадку працягу актыўнай палітычнай дзейнасці зноў можа апынуцца за кратамі.

«Ад турмы не заракайся. У тым выпадку, калі я працягну ўдзел у апазіцыі, не выключаю, што зноў будуць шукаць парушэнні і даваць крымінальныя артыкулы», - сказаў ён.

Фота: Барыс Гарэцкі

Уладзімір Яроменак праходзіў у якасці абвінавачанага па крымінальнай справе аб масавых пратэстах у Менску 19 снежня 2010 года. Яго прысудзілі да трох гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, але ў жніўні 2011-га вызвалілі на падставе ўказа Лукашэнкі аб памілаванні. Над Яроменкам устанавілі прэвентыўны нагляд, пасля чаго ён трапляў у суд двойчы. 27 красавіка 2012 года яго асудзілі на сем сутак адміністрацыйнага арышту нібыта за дробнае хуліганства, а 24 студзеня 2013-га - на 12 сутак арышту за парушэнне ўмоў прэвентыўнага нагляду.

Праваабаронцы неаднаразова заяўлялі, што прэвентыўны нагляд выкарыстоўваецца беларускімі ўладамі ў дачыненні да былых палітвязняў для таго, каб кантраляваць іх дзеянні і прымусіць адмовіцца ад актыўнага ўдзелу ў грамадскім жыцці.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках