19 красавiка 2024, Пятніца, 2:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Замест «Узгорка» перад судом паўстане БелаПАН

1
Замест «Узгорка» перад судом паўстане БелаПАН

Суд па справе супраць БелаПАН прызначаны на 27 сакавіка.

10 сакавіка ў судзе Горацкага раёна Магілёўскай вобласці пачаўся разгляд пазова старшыні Горацкай раённай арганізацыі Беларускага таварыства інвалідаў Тамары Калтуновай да газеты «Узгорак» і яе рэдактара Галіны Буднай. Тамара Калтунова вінаваціла газету ў паклёпе і патрабавала спагнаць з яе грошы ў памеры 50 мільёнаў рублёў. Разгляд справы ў судзе Горацкага раёна ажыццяўляў суддзя Яскевіч Віктар, інтарэсы адказчыка - рэдактара газеты "Узгорак " Галіны Буднай - прадстаўляў юрыст ГА «БАЖ» Алег Агееў, піша ПЦ «Вясна».

У пачатку судовага пасяджэння, якое пачалося ў 11-00, адказчыкамі па справе праходзілі галоўны рэдактар газеты Галіна Будная і прыватнае гандлёва-вытворчае ўнітарнае прадпрыемства «Узгорак», якое выдае газету.

Суддзя Віктар Яскевіч уважліва падышоў да разгляду справы. Суд прыйшоў да высновы, што надрукаваная ў газеце інфармацыя была атрыманая «Узгоркам» ад інфармацыйнага агенцтва БелаПАН, таму Галіна Будная з'яўляецца неналежным адказчыкам. Суд вырашыў, што новым адказчыкам па пазове старшыні Горацкай раённай арганізацыі БелТІ Тамары Калтуновай будзе выступаць ЗАТ «БелаПАН». На адрас інфармацыйнага агенцтва БелаПАН судом Горацкага раёна будуць накіраваныя адпаведныя матэрыялы па справе.

Наступнае пасяджэнне суда Горацкага раёна ўжо з новым адказчыкам па пазове - ЗАТ «БелаПАН» - запланавана на 11-00 27 сакавіка 2014 года.

У сваім пазове Тамара Калтунова патрабавала спагнаць з газеты «Узгорак» 50 мільёнаў рублёў у якасці кампенсацыі маральнай шкоды і апублікаваць пісьмовае абвяржэнне апублікаваных у газеце матэрыялаў.

Падставай для напісання і падачы пазову ў суд паслужыла размешчэнне ў мінулым годзе ў газеце «Узгорак» артыкула, у якім асвятляўся судовы працэс паміж членамі раённай арганізацыі таварыства інвалідаў і старшынёй Горацкай раённай арганізацыі БелТІ Тамарай Калтуновай.

Па словах рэдактара газеты «Узгорак» Галіны Буднай, усе змешчаныя ў газеце артыкулы браліся з навінавай стужкі інфармацыйнай кампаніі БелаПАН з адпаведнай спасылкай на яе. Сваіх матэрыялаў адносна канфлікту ў Горацкай раённай арганізацыі БелТІ газета «Узгорак» не друкавала.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках