28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Ідыёт не зробіць высноваў з Майдана (Відэа)

167
Лукашэнка: Ідыёт не зробіць высноваў з Майдана (Відэа)

Дыктатар зноў загаварыў пра падзеі ва Украіне.

Лукашэнка заяўляе, што адной з прычын унутрыпалітычнага крызісу ва Украіне стала карупцыя.

«У аснове развалу краіны, які адбыўся ва Украіне, ляжаць развал эканомікі і страшная карупцыя. Вось дзве прычыны, якія разбурылі дзяржаву», - заявіў Лукашэнка ў аўторак у Менску на нарадзе па ўдасканаленні прыёму ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, піша «Інтэрфакс».

«Як бы ні была эканоміка, што б мы ні рабілі, калі ў краіне карупцыя - гэта іржа будзе раз'ядаць ўсё», - заявіў дыктатар.

«Не дай Бог, мы ў вашых ВНУ выявім карупцыю», - сказаў Лукашэнка, звяртаючыся да прысутных на нарадзе кіраўнікоў устаноў адукацыі і міністраў. «Толькі ідыёт з тых, што сядзяць за гэтым сталом, пасля падзей ва Украіне не зробіць адпаведных высноваў», - дадаў ён.

Лукашэнка абяцае ў бліжэйшы час апублікаваць выкрытыя факты карупцыі сярод службовых асоб.

«Мы ў бліжэйшы час агучым ўсе факты. Мы неяк перасталі ў СМІ казаць пра жулікаў і карупцыянераў, а іх сёння ў рангу міністраў (былых міністраў) нямала сядзіць у засценках», - заявіў ён.

«Вось толькі што мне далажылі, памятаеце, калі па Волкаву (былы намеснік старшыні «Белнафтахіма») ішла гаворка: абаронцы, прэм'ер, першы віцэ-прэм'ер, казалі «Волкаў - святы чалавек»... Дык вось, восем ці адзінаццаць хабараў толькі зарэгістраваныя тэхнічна. Хай суддзі не палічаць, што я ўмешваюся ў следчы працэс», - сказаў Лукашэнка. «І шмат-шмат такіх. Я ў бліжэйшы час пра гэта раскажу», - дадаў ён.

Падчас нарады Лукашэнка таксама звярнуўся да моладзі. Ён канстатаваў, што ў сучасных выпускнікоў школ змяніліся матывы, якія ўплываюць на выбар iмi жыццёвага шляху. «Раней, напрыклад, для выпускніка быў важны і прэстыжны сам факт паступлення ў ВНУ. А цяпер прагматычная моладзь імкнецца выбіраць спецыяльнасці, якія ў будучым дадуць добры заробак. Акрамя вучобы ў яе з'явіліся і іншыя прывабныя варыянты жыццеўладкавання, напрыклад прадпрымальніцтва», - сказаў ён.

Лукашэнка ў сувязі з гэтым заўважыў, што многія, скончыўшы ВНУ, лічаць сябе гатовымі бізнесменамі або адразу разлічваюць на высокі заробак.

«Нават калі не бізнесмен, то растапрывае пальцы веерам, у яго павінны быць набітыя «зялёнай капустай» кішэні і яшчэ недзе быць рахункі, не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі, - адзначыў дыктатар. - Далёка не кожны малады чалавек можа быць паспяховым прадпрымальнікам і бізнесменам. Гэта вельмі цяжкая праца».

На думку Лукашэнкі, тое, што маладыя людзі, скончыўшы ВНУ, ужо бачаць сябе буйнымі бізнесменамі, нейкімі Ракфелерамі сучаснасці, у некаторай ступені дрэнна. «Ускоквае ў гэтую нішу, а потым аказваецца, што ён нікуды не варты прадпрымальнік. І атрымліваецца, што моладзь, сутыкнуўшыся з гэтым, пачынае скардзіцца і крыўдзіцца, што ўлада не стварыла нейкіх умоў і ў нас у краіне ўсё дрэнна», - заўважыў ён.

Напісаць каментар 167

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках