19 красавiка 2024, Пятніца, 4:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускага журналіста ў Данецку прынялі за рускага тэрарыста

16
Беларускага журналіста ў Данецку прынялі за рускага тэрарыста

Зміцер Галко быў затрыманы ў Данецку супрацоўнікамі СБУ па падазрэнні ў тэрарыстычнай дзейнасці.

Як высветлілася пазней, яму вельмі не пашанцавала з суседам па пакоі, піша «Новы час».

«9 і 10 сакавіка я знаходзіўся ў Данецку. У ноч на 11 сакавіка я збіраўся ехаць далей па сваім маршруце, але за некалькі гадзін да цягніка нечакана быў затрыманы супрацоўнікамі СБУ. Я прыйшоў у пакой адпачынку пры чыгуначным вакзале, дзе здымаў ложак у двухмесным нумары, каб забраць свае рэчы. Яшчэ на ўваходзе мяне заблакавала група людзей у цывільным, якія прымусілі ісці за імі», - распавядае Зміцер Галко пра абставіны інцыдэнту.

Журналіст не адразу зразумеў, хто і за што яго затрымаў.

«Было некалькі хвілін, мабыць, адных з самых страшных у маім жыцці, калі я быў упэўнены, што мяне прыйшлі забіваць бандыты. Нібы адказваючы на мае думкі, мяне запэўнілі: «Тут няма бандытаў, усе афіцыйныя асобы». І патлумачылі прычыну майго затрымання. У маім пакоі была знойдзеная выбухоўка. Адпаведна, мяне падазравалі ў тэрарыстычнай дзейнасці», - сказаў ён.

Зміцер Галко адзначыў, што яго суседам па пакоі, быў грамадзянін Расеі, які засяліўся туды да яго.

«Ён не называў сябе і наогул вельмі неахвотна адказваў на пытанні. Хіба што пацвердзіў маю здагадку, што ён з Расеі. Ну, гэта было цалкам відавочна. Як ні смяяліся над вызначэннем «выразны рускі акцэнт», вельмі частым у навінах перыяду супрацьстаяння на Майдане, гэты акцэнт вылічваецца «на раз-два». Магчыма, дзе-небудзь у асяроддзі рускамоўнай інтэлігенцыі ў Кіеве змаглі выціснуць з сябе па кроплі ўкраінскую артыкуляцыю і фанетыку, а ў Данецку, напрыклад, мяне самога кожны суразмоўца беспамылкова ідэнтыфікаваў як чужога. На жаль, першай думкай заўсёды было, што я прыехаў з Расеі», - кажа ён.

Зараз журналіст знаходзіцца на волі.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках