23 красавiка 2024, aўторак, 15:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Сушко: Крэмль спрабуе сарваць выбары 25 траўня

9
Аляксандр Сушко: Крэмль спрабуе сарваць выбары 25 траўня

З дапамогай Януковіча Масква спрабуе падарваць легітымнасць новай улады ва Украіне.

Такім чынам навуковы дырэктар Інстытута еўраатлантычнага супрацоўніцтва Аляксандр Сушко пракаментаваў сайту charter97.org заяву Януковіча ў Растове-на-Доне.

«Адзіны відавочны сэнс гэтага паслання ў тым, каб дэлігітымізаваць працэс выбараў ва Украіне, прызначаных на 25 траўня. Гэта частка расейскай стратэгіі, накіраванай на падрыў легітымнасці цяперашніх украінскіх уладаў. Гэта значыць Маскве важна заявіць, што не толькі цяперашні ўрад нелегітымны, але і той, які будзе пасля 25 траўня, таксама будзе абвешчаны незаконным. Для гэтага расейскія ўлады будуць выкарыстоўваць фактар Януковіча. Менавіта таму яму даручылі выступіць з гэтым зваротам, а ўсе астатнія яго тэзісы не нясуць ніякай інфармацыйнай нагрузкі і толькі паўтараюць усё тое, што ён сказаў раней»», - упэўнены эксперт.

Аналітык падкрэсліў, што ніводнага самастойнага мэсэджа былы прэзідэнт Украіны пакуль не зрабіў.

«На сённяшні дзень яму ўсё дыктуюць маскоўскія гаспадары. Гэта значыць ніякай палітычнай вагі Януковіч ужо не мае, а расейскі бок выкарыстоўвае яго для легітымацыі сваіх уласных дзеянняў і пазіцый», - падсумаваў Аляксандр Сушко.

Нагадаем, прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін заявіў, што ў адхіленага ад улады прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча няма палітычнай будучыні. Заява прагучала падчас прэс-канферэнцыі ў падмаскоўным Нова-Агарове 4 сакавіка. Пуцін дадаў, што ва Украіне Януковіча маглі б забіць, калі б той не пакінуў краіну. Расея, паводле яго слоў, падала былому прэзідэнту прытулак з гуманітарных меркаванняў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках