25 красавiка 2024, Чацвер, 18:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яраслаў Качыньскі: Польшча не схіліцца перад Расеяй

10
Яраслаў Качыньскі: Польшча не схіліцца перад Расеяй

Захад павінен зрабіць усё, каб збіць апетыты Масквы.

Пра гэта падчас учорашняй акцыі памяці ахвяраў смаленскай катастрофы заявіў лідар апазіцыйнай партыі «Закон і справядлівасць» (PiS), брат былога прэзідэнта Польшчы Леха Качыньскага Яраслаў Качыньскі, паведамляе сайт wPolityce.pl (пераклад - charter97.org).

«Мы павінны сустрэцца тут праз месяц, каб прадэманстраваць усёй Польшчы, усяму свету, а таксама сталіцы на ўсход ад нас - Маскве, што Польшча не схіліцца», - падкрэсліў палітык.

Качыньскі дадаў, што Захад павінен зрабіць усё, каб збіць апетыты Расеі.

«Яшчэ ў 2008 годзе мой брат казаў, што спачатку будзе Грузія, потым Украіна, краіны Балтыі, а пасля Польшча», - адзначыў ён.

Нагадаем, ужо больш за два тыдні ідзе расейская ваенная аперацыя ў Крыме.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках