25 красавiка 2024, Чацвер, 9:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гамяльчан кінулі ў турму за салідарнасць з Украінай

10
Гамяльчан кінулі ў турму за салідарнасць з Украінай

Затрыманыя каля амбасады Расеі ў Менску грамадскія актывісты з Гомеля арыштаваныя на 15 і 11 сутак.

Пра гэта паведаміла БелаПАН праваабаронца Анастасія Лойка.

Рашэнне прыняў суд Цэнтральнага раёна, разгледзеўшы справы, узбуджаныя па артыкуле 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавага мерапрыемства або пікетавання).

Па словах Лойка, больш суровае пакаранне Карашкову звязана з тым, што ён прыцягнуты да адказнасці паўторна на працягу года.

Зміцер Карашкоў і Станіслаў Була стаялі каля амбасады з плакатамі "Пуцін - вораг Украіны і Расеі" і "Пуцін, прэч рукі ад Украіны, не вайне".

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках