26 красавiка 2024, Пятніца, 1:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ангела Меркель: Еўропа павінна дзейнічаць рашуча

76
Ангела Меркель: Еўропа павінна дзейнічаць рашуча

Канцлер ФРГ упершыню назвала дзеянні Расеі ў Крыме анэксіяй.

Пры гэтым Ангела Меркель выказалася за "разумныя, але рашучыя" дзеянні Еўропы ва ўкраінскім крызісе. Паводле яе слоў, неабходна зрабіць усё магчымае, каб не разбурыць курс на дыялог з Расеяй, перадае агенцтва dpa.

Канцлер ФРГ лічыць, што перамовы павінны весціся "з неабходнай доляй цвёрдасці" ў тых пытаннях, якія тычацца "абароны еўрапейскіх каштоўнасцяў". Яна заявіла, што дзеянні Расеі ў Крыме супярэчаць міжнародным нормам, устанощленым пасля Другой сусветнай вайны, і фактычна з'яўляюцца анэксіяй, перадае Цензор.НЕТ.

Пытанні крымскага крызісу будуць абмяркоўвацца 12 сакавіка ў Варшаве ў ходзе перамоваў Меркель з прэм'ер-міністрам Польшчы Дональдам Тускам. Паводле яго слоў, новыя санкцыі ЕЗ супраць Расеі ўступяць у сілу 17 сакавіка. Меркель, у сваю чаргу, лічыць, што далейшыя санкцыі могуць нанесці шкоду.

Нагадаем, самаабвешчаны прэм'ер-міністр Крыма Сяргей Аксёнаў атрымаў свой новы статус пасля закрытага галасавання ў Вярхоўнай Радзе Крыма 27 лютага. За кандыдатуру Аксёнава нібыта прагаласавалі 61 з 64 дэпутатаў. Усяго ў парламенце АРК 100 дэпутатаў. Паведамлялася, што кандыдатура Аксёнава сцвярджалася з адабрэння народнага дэпутата ад Партыі рэгіёнаў Вадзіма Калеснічэнкі.

6 сакавіка Вярхоўная Рада Крыма прыняла рашэнне аб уваходжанні АРК у склад РФ. 78 са 100 дэпутатаў Рады Крыма прагаласавалі за ўваходжанне АРК у склад Расейскай Федэрацыі і правядзенне рэферэндуму па гэтым пытанні 16 сакавіка. Учора парламент АРК прыняў дэкларацыю аб незалежнасці Крыма.

Напісаць каментар 76

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках