29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Узброеныя сілы Украіны прыведзеныя ў поўную баявую гатоўнасць

95
Узброеныя сілы Украіны прыведзеныя ў поўную баявую гатоўнасць

Украінская армія гатовая адбіць атаку.

Узброеныя сілы Украіны, нягледзячы на складаную сітуацыю, прыведзеныя ў поўную баявую гатоўнасць.

Пра гэта, адкрываючы пасяджэнне ўрада, заявіў першы віцэ-прэм'ер міністр Віталь Ярэма, перадае ЛІГАБізнесІнформ.

Ярэма канстатаваў, што расейскія войскі працягваюць знаходзіцца ўздоўж усходняй мяжы ўкраінскай дзяржавы, пастаянна нарошчваюць сваю прысутнасць.

«Узброеныя сілы, у сваю чаргу, прыведзеныя ў поўную баявую гатоўнасць, пачаліся ўсеўкраінскія ваенныя вучэнні, адпрацоўваецца пытанне стварэння на базе Унутраных войскаў Нацыянальнай гвардыі Украіны. Упэўнены, у гэты складаны час армія выканае свой высокі абавязак перад Украінай, нягледзячы на тое, што на працягу апошніх чатырох гадоў ажыццяўлялася сістэмная дыверсія па падрыву нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны», - сказаў ён.

Таксама, па словах Ярэмы, у бліжэйшы час органы пракуратуры павінны пачаць расследаванне і прыцягнуць да адказнасці кожнага, хто меў дачыненне да раскрадання ваеннай маёмасці ў структурах Міністэрства абароны.

«Яшчэ раз паўтару: сёння Узброеныя сілы знаходзяцца ў няпростай сітуацыі, але Кабінет міністраў ужо прыняў шэраг мер па павелічэнні фінансавання патрэб украінскай арміі. Вайскоўцам у неабходных аб'ёмах пастаўляюцца гаруча-змазачныя матэрыялы, вырашаецца пытанне паставак рэчавай маёмасці, выдзелена 125 млн.грн. для аднаразовага грашовага забеспячэння вайскоўцаў Крыма», - адзначыў ён.

Нагадаем, Дзяржпамежслужбы Украіны паведамляла, што колькасць расейскіх войскаў на тэрыторыі Крыма працягвае павялічвацца. Учора в.а. міністра абароны Украіны Ігар Ценюх заявіў, што колькасць Узброеных сіл Расейскай Федэрацыі, якія праводзяць вучэнні паблізу ад усходніх межаў Украіны і ў Крыме, складае 220 тысяч чалавек, задзейнічаныя 1800 танкаў, больш за 400 верталётаў, 150 самалётаў, 60 караблёў.

Фота: belvpo.com

Напісаць каментар 95

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках