20 красавiка 2024, Субота, 16:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бабруйскую журналістку хочуць судзіць за асвятленне антываеннай акцыі

11
Бабруйскую журналістку хочуць судзіць за асвятленне антываеннай акцыі

6 сакавіка журналістка «Бобруйского курьера» Марына Малчанава асвятляла антываенны мітынг.

11 сакавіка яна атрымала позву як асоба, у адносінах да якой вядзецца адміністрацыйны працэс, паведамляе прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў.

6 сакавіка журналістка «Бобруйского курьера» Марына Малчанава па заданні галоўнага рэдактара газеты накіравалася асвятляць пікет супраць вайны ва Украіне. Яго праводзілі ў Бабруйску мясцовыя актывісты, якія перад гэтым падавалі афіцыйную заяўку ў гарвыканкам.

Пікет быў малалюдным - з двух чалавек. Праходзіў ён мірна. Спачатку пікетоўцы трохі пастаялі з папяровай расцяжкай «Мы супраць вайны» каля стадыёна на вуліцы Урыцкага. Пазней прайшліся з ёй два квартала па тратуары. На гэтым усё і скончылася. Але праз некалькі кварталаў аднаго з удзельнікаў пікету дагнала машына патрульна-паставой службы.

Міліцыянты папрасілі яго патлумачыць, што адбываецца, назваць сваё прозвішча. Актывіст паказаў плакат, патлумачыў, што нічога ўжо не адбываецца, і сышоў дадому, не назваўшы сябе. За гэтымі падзеямі назірала і фіксавала іх журналістка «Бобруйского курьера» Марына Малчанава.

Увечары яна падрыхтавала матэрыял, які затым быў размешчаны ў «Бобруйском курьере»

А ў аўторак, 11 сакавіка, ёй патэлефанаваў намеснік начальніка аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі УУС Бабруйскага гарвыканкама маёр міліцыі Сяргей Рудзько і запатрабаваў з'явіцца да яго для складання пратаколу.

Марына Малчанава прапанавала выслаць ёй позву, што маёр Рудзько і зрабіў. У позве журналістка пазначаная як асоба, у адносінах да якой вядзецца адміністрацыйны працэс; пазначаны артыкул адміністрацыйнага кодэксу - 23:34 «Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавага мерапрыемства або пікетавання».

Сустрэча ў міліцыі прызначаная ёй на 12.00 12 сакавіка.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках