26 красавiка 2024, Пятніца, 0:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Статкевіч: Імперскі псіхоз Расеі загоніць Украіну ў НАТА

7
Мікалай Статкевіч: Імперскі псіхоз Расеі загоніць Украіну ў НАТА

Нават з-за кратаў палітвязень працягвае сачыць за падзеямі ў нашых бліжэйшых суседзяў.

Сайт палітыка прыводзіць вытрымкі з лістоў Мікалая Статкевіча да родных за апошнія дні, прысвечаныя падзеям ва Украіне:

«Лічу, што Януковічу не павезла з-за памераў яго краіны. Украіна занадта вялікая і цалкам яе прыватызаваць цяжка. Прыйшлося рабіць гэта па кавалках. Але гэта прыкметна, тым больш, пры наяўнасці незалежнага TV. Вось украінцы і раззлаваліся. Была б Украіна разоў у 5 менш - прыватызаваў б яе ўсю цалкам і ніхто з «простых людзей» нічога б і не заўважыў. А калі б ён садзіў злодзеяў, якія хочуць нешта ўкрасці ў «яго» краіне, то яго б яшчэ і хвалілі - які добры гаспадар і як змагаецца з карупцыянерамі»

***

«Расейская пагроза можа аб'яднаць Украіну. Думаю, што гэты імперскі псіхоз здольны нават загнаць украінцаў у NATO. Імперскасць нашых усходніх суседзяў часам нагадвае мне псіхічную хваробу, нешта накшталт наркаманіі»

***

«Я сачу за падзеямі ва Украіне. Толькі што пачуў аб рашэнні крымскага «ўрада» аб далучэнні да Расеі. Цікава будзе паглядзець на рэакцыю Крамля. Хацелі ж, як я зразумеў, чарговую Паўднёвую Асецію. А тут, альбо пасылаць «Гобліна» куды далей давядзецца і губляць твар перад сваімі ж разгарачанымі расейскімі «патрыётамі», альбо забіраць Крым, які апынецца ў сухапутнай блакадзе, і атрымліваць варожую аб'яднаную Украіну. А таксама - эканамічныя і палітычныя санкцыі Захаду, што для сыравіннага прыдатка гэтага Захаду створыць вялізныя праблемы. Дагрымеліся зброяй, дагуляліся».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках