29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Знішчальнікі і транспартныя самалёты з РФ прызямліліся ў Бабруйску

123
Знішчальнікі і транспартныя самалёты з РФ прызямліліся ў Бабруйску

На аэрадроме ў Бабруйску прызямліліся шэсць знішчальнікаў Су-27 і тры ваенна-транспартныя самалёты ВПС РФ.

Паводле звестак БелаПАН, 13 сакавіка на аэрадроме ў Бабруйску (Магілёўская вобласць) прызямліліся шэсць знішчальнікаў Су-27 і тры ваенна-транспартныя самалёты ВПС РФ са складу авіяцыйных частак Заходняй ваеннай акругі Узброеных сіл Расеі.

Пра тое, што Беларусь прапануе Расеі размясціць у сябе дадаткова да 15 самалётаў у сувязі з актыўнасцю НАТА каля межаў рэспублікі Лукашэнка заявіў 12 сакавіка на пасяджэнні Савета бяспекі. Забяспечыць гэта мерапрыемства ён даручыў Міністэрству абароны.

«Мы ў апошні час, і гэта факт, назіраем эскаляцыю канфлікту. Гэтая эскалацыя адбываецца ўжо не ў Сірыі, не ў Лівіі і не ў Іраку. Гэта ўжо каля нашых межаў, гэта ўжо закранае нашы інтарэсы, і мы, як мышы пад венікам, сядзець не маем права», - сказаў Лукашэнка.

«Мы будзем рэагаваць на ўсё адэкватным чынам. Калі НАТА прыняло для сябе рашэнне разам з амерыканцамі нарошчваць каля нашых межах групоўку ваенна-паветраных сіл, мы што, павінны за гэтым назіраць? Калі яны перакінулі ў Літву дадаткова паўдзесятка знішчальнікаў-перахопнікаў ці яшчэ нейкіх самалётаў і тыя дзейнічаюць каля нашых межаў, мы дзейнічаем адэкватна. Ужо дзейнічаем. Такое даручэнне міністр абароны атрымаў даўно, і яно, як ён мне дакладвае, спаўняецца», - сказаў Лукашэнка.

Паводле яго слоў, беларускі бок рэагаваў на сітуацыю спакойна «да таго часу, пакуль не пачаліся маштабныя вучэнні на поўдзень ад на тэрыторыі Польшчы, і Польшча запрасіла ўзмацнення і пашырэння маштабаў гэтых вучэнняў». «Узнікае пытанне - навошта? Навошта ў гэты момант, калі ў гэтым рэгіёне не так усё спакойна? Больш за тое, ці ўчора ўвечары, ноччу, ці сёння раніцай былі дадаткова, па маёй інфармацыі, перакінутыя самалёты (пасля таго як з Велікабрытаніі перакінулі ў Літву), больш за дзесятак, у раён гэтых вучэнняў з Італіі. Гэта значыць у наяўнасці нагнятанне абстаноўкі каля нашых межаў», - сказаў Лукашэнка.

«Мы павінны на гэта рэагаваць, але рэагаваць абсалютна адэкватна, - падкрэсліў ён. - Гэта не сакрэт, у нас з Расейскай Федэрацыяй у тым ліку існуе сумесная групоўка войскаў на гэтым напрамку, аснову якой складае армія Рэспублікі Беларусь. Гэта па дамоўленасці аб «саюзнай дзяржаве» паміж Расеяй і Беларуссю. Гэтая групоўка мае план дзеянняў, у тым ліку план дзеянняў на падобныя выпадкі».

Архіўнае фота РІА «Новости»

Напісаць каментар 123

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках