29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Латвійскага інвестара выганяюць са Шклова

23
Латвійскага інвестара выганяюць са Шклова

Да канца сакавіка латвійскі бізнес можа страціць апошнія прамысловыя інвестыцыі ў Беларусі.

Нездаволеная тым, што латвійскія ўладальнікі кампаніі «Шклоў Форэст ЛТД.» больш чым за дзесяцігоддзе не здолелі арганізаваць глыбокую перапрацоўку лесу, адміністрацыя Лукашэнкі даручыла мясцовым уладам да 1 красавіка 2013 года знайсці новага інвестара на гэтую пляцоўку, піша «Завтра твоей страны».

Па дадзеных Банка Латвіі, на канец 2013 года назапашаныя прамыя інвестыцыі латвійскага бізнесу ў Беларусі складалі каля 20 млн еўра. З іх на прадпрыемствы, якія ажыццяўляюць аптовы і раздробны гандаль, прыпадалі 11,3 млн. еўра, на фінансавае пасярэдніцтва - 5,8 млн. еўра і ўсяго 2,2 млн. еўра - на вытворчы сектар.

Створаная ў 2002 годзе кампанія ЗТАА «Шклоў Форэст ЛТД.» - адзін з нямногіх латвійскіх інвестараў не толькі ў вытворчы сектар, але і ў цэлым у эканоміку Беларусі.

Пасля таго, як у пачатку 2013 года, прадаўшы долю ў рэчыцкім прадпрыемстве, з беларускага рынку сышоў уладальнік папярова-паліграфічнай кампаніі «Ліепаяс Папірс» Яніс Вілцініс, у краіне практычна не засталося вытворчых актываў бізнесменаў з Латвіі.

«Шклоў Форэст» стваралася для лесанарыхтоўчай працы - перапрацоўкі ельнікаў (каля 25 тыс. куб. м. лесу.). З гэтым кампанія справілася. Але беларускія ўлады папрасілі яе ўладальнікаў, у лік якіх уваходзяць амерыканская кампанія «Камандэр Кэпітал ЛЛК» і рыжская фірма Lindeks, паглыбіць перапрацоўку.

Уладальнікам латвійскай кампаніі называецца бізнесмен Айгарс Кіменіс. Яго лесанарыхтоўчыя і гандлёвыя кампаніі, размешчаныя ў Латвіі і Расеі, штогод рэалізуюць каля 200 тыс. куб. метраў драўніны ў асноўным на рынку Велікабрытаніі. У структуру бізнэсу ўваходзіць і сетка крамаў для працы ў садзе і агародзе.

«Шклоў Форэст» пачаў вытворчасць піламатэрыялаў, а таксама абяцаў наладзіць выпуск паліўных гранул і паганажных вырабаў. Апошнія тэрміны па рэалізацыі гэтых праектаў скончыліся ў лістападзе 2013 года. Як адзначыў кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі Андрэй Кабякоў падчас наведвання прадпрыемства ў лютым бягучага года, яно доўгі час карысталася дзяржаўнымі прэфэрэнцыямі, але практычна не ўкладала грошай у сваё развіццё. Ён лічыць, што казаць пра сур'ёзныя намеры альбо пра сур'ёзнага інвестара ў асобе заснавальнікаў не даводзіцца, і па гэтай прычыне беларускія ўлады хочуць памяняць інвестара.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках