24 красавiка 2024, Серада, 14:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія дыпламаты ў Польшчы шпіёняць для Расеі

30
Беларускія дыпламаты ў Польшчы шпіёняць для Расеі

Адзін з затрыманых па падазрэнні ў шпіянажы беларусаў працаваў ваенным аташэ.

Пра тое, што Агенцтва ўнутранай бяспекі (АУБ) Польшчы ўзяло пад варту двух грамадзян Беларусі, якія падазраюцца ў выведвальнай дзейнасці на карысць Расеі, сайт charter97.org паведамляў учора.

Стала вядома, што Служба ваеннай выведкі Польшчы распрацоўвала аднаго з затрыманых, а пасля перадала справу АУБ. Само агенцтва не дае ніякай інфармацыі і пераадрасоўвае ў Варшаўскую апеляцыйную пракуратуру.

- Мы кантралюем следства, якое праводзіцца АВБ па справе аб шпіянажы, - кажа прэс-сакратар пракуратуры Збігнеў Якульскі.

У Варшаўскім акруговым судзе паведамілі, што 19 лютага паступіў запыт на арышт «грамадзяніна Беларусі», які абвінавачваецца ў «шпіёнскай дзейнасці», піша Gazeta Wyborcza (пераклад - charter97.org).

Другі затрыманы з'яўляецца дыпламатам - беларускім аташэ абароны. Па просьбе АУБ на мінулым тыдні ён быў выправаджаны з Польшчы. Паводле інфармацыі крыніц выдання, ён быў злоўлены на тым, што фатаграфаваў ваенныя аб'екты ў Быдгашчы - вучэбны цэнтр НАТА.

Польскія службы лічаць, што абодва затрыманыя працавалі на карысць Расеі.

- Для нас няма розніцы паміж беларускімі і расейскімі шпіёнамі. Абедзве краіны маюць сумесную выведку і контрвыведку, якой кіруюць расейцы, - тлумачыць высокапастаўлены чыноўнік польскага МУС.

Учора спецкамісія спрабавала даведацца пабольш пра шпіёнаў. Парламентар Станіслаў Взэнтэк сказаў журналістам у Сейме, што затрыманыя асобы «дзейнічалі на шкоду дзяржаве». - Адзін з іх выкарыстоўваў розныя метады для перадачы інфармацыі, якая тычыцца важных элементаў функцыянавання дзяржавы і нацыянальнай абароны, - сказаў ён. Другі шпіён «павінен быў спрабаваць дэстабілізаваць дзяржаву».

Архіўнае фота PAP

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках