28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Масква заявіла аб сваім праве акупаваць Украіну

112
Масква заявіла аб сваім праве акупаваць Украіну

МЗС Расеі абвінаваціў у сутыкненнях ў Данецку прыхільнікаў адзінства Украіны.

У заяве, апублікаванай на сайце ведамства, адзначаецца, што на людзей, якія крытыкуюць цяперашнюю ўладу, напалі «праварадыкальныя групоўкі». МЗС, зыходзячы з падобнага заключэння, пакідае за Расеяй права «абароны суайчыннікаў і суграмадзян» на тэрыторыі Украіны.

«13 сакавіка ў Данецку адбыліся трагічныя падзеі, пралілася кроў, - гаворыцца ў заяве. - На мірных дэманстрантаў, якія прыйшлі на вуліцы горада, каб выказаць сваё стаўленне да дэструктыўнай пазіцыі людзей, якія называюць сябе ўкраінскай уладай, напалі праварадыкальныя групоўкі, узброеныя траўматычнай зброяй і бітамі, якія напярэдадні пачалі з'язджацца ў горад з іншых рэгіёнаў краіны. У выніку сутыкненняў маецца вялікая колькасць параненых, адзін чалавек загінуў.

Мы неаднаразова заяўлялі, што тыя, хто прыйшлі да ўлады ў Кіеве павінны раззброіць баевікоў, забяспечыць бяспеку насельніцтва і законнае права людзей на правядзенне мітынгаў. На жаль, як паказваюць падзеі на Украіне, гэтага не адбываецца, кіеўскія ўлады не кантралююць сітуацыю ў краіне.

Расея ўсведамляе сваю адказнасць за жыцці суайчыннікаў і суграмадзян на Украіне і пакідае права ўзяць людзей пад абарону».

Беспарадкі ў Данецку адбыліся ўчора ўвечары. Узброеныя нажамі, дубінкамі і газавымі балончыкамі сепаратысты і «гастралёры» з Расеі атакавалі прыхільнікаў адзінства Украіны.

Як паведамляе ТСН, «хуткія» ледзь паспявалі аказваць дапамогу параненым. У іх былі прабітыя галовы, траўмаваныя вочы і раненні ад удараў металічнымі прутамі. У карэце «хуткай» па дарозе ў бальніцу памёр 22-гадовы данчанін. Яго смяротна паранілі нажом за тое, што прыйшоў на мітынг за адзіную Украіну.

Раніцай стала вядома, што колькасць загінулых у сутыкненнях ў Данецку вырасла да трох, дзесяткі атрымалі раненні.

Напісаць каментар 112

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках