25 красавiка 2024, Чацвер, 10:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Заіка: Саджаць трэба «галоўнага мадэрнізатара»

5
Леанід Заіка: Саджаць трэба «галоўнага мадэрнізатара»

Дырэктар «Барысаўдрэва» не вінаваты ў правале мадэрнізацыі завода.

Пра гэта заявіў кіраўнік аналітычнага цэнтра «Стратэгія», эканаміст Леанід Заіка, каментуючы сайту charter97.org арышт гендырэктара «Барысаўдрэва».

«Я не думаю, што гэты злашчасны дырэктар з'яўляецца галоўным мадэрнізатарам. Бо калі мадэрнізацыя праходзіць дрэнна, значыць, трэба саджаць галоўнага мадэрнізатара, а гэта нехта ва ўрадзе. Наогул, мадэрнізацыя ў Беларусі - гэта 13,5 мільярдаў даляраў, якія будуць выдаткаваныя ў гэтым годзе проста дарма. Іншая справа, што Уладзімір Мальцаў, на якога завялі справу і якога ўзялі пад варту, як і іншыя дырэктары, рабіў усё «ў імя народа», - адзначыў аналітык.

Эканаміст падкрэсліў, што ўсе кіраўнікі прадпрыемстваў у Беларусі - патэнцыйныя зняволеныя.

«Сярод маіх знаёмых ёсць чалавек, які ўзначальвае ВНУ і атрымлівае 100 мільёнаў рублёў у месяц. Таксама ёсць дырэктар невялікага прадпрыемства з заробкам 60 мільёнаў штомесяц. Таму яны не беднякі, але раз пайшлі на такую працу, то павінны быць гатовыя сесці», - дадаў Леанід Заіка.

Нагадаем, учора стала вядома, што ў дачыненні да генеральнага дырэктара ААТ «Барысаўдрэў» Уладзіміра Мальцава ўзбуджаная крымінальная справа. Ён заключаны пад варту, на яго маёмасць накладзены арышт.

8 лістапада мінулага года Лукашэнка ў другі раз наведаў завод «Барысаўдрэў», каб убачыць, як праз год пасля папярэдняга візіту выконваецца яго ўказанне па завяршэнні мадэрнізацыі беларускага прадпрыемства. Убачыўшы, што яго ўказанне цалкам праігнаравана, кіраўнік літаральна прыйшоў у шаленства.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках