20 красавiка 2024, Субота, 14:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчукі скардзяцца на «расейскі калгас» на дарогах (Відэа)

15

Паняцце «маскоўскі стыль язды» стала ўжо агульным для хаатычных перастраенняў і «гульні ў шашачкі», якія суправаджаюцца перавышэннем хуткасці.

Расейцы настолькі прывыклі да такіх паводзінаў на дарозе, што працягваюць ездзіць у падобнай манеры не толькі «дома», але і ў іншых краінах. На днях на МКАД у аб'ектыў рэгістратара трапіў тыповы масквіч на Volkswagen Touareg, піша onliner.by.

Па словах аўтара роліка пад назвай «Расейскі калгас на Менскай кальцавой», на Volkswagen былі ўсталяваныя нумары 77-га рэгіёну, то ёсць Масквы. Аўтамабіль небяспечна перастройваўся перад яго машынай і праехаў у некалькіх сантыметрах ад мікрааўтобуса. Затым расеец на высокай хуткасці працягнуў «гульню ў шашачкі» і апярэдзіў паток па правым шэрагу.

ДАІ не раз звяртала ўвагу на такі стыль кіравання з боку расейцаў. Іх не палохаюць і камеры хуткасці - таму яны пакуль што могуць дазволіць сабе разагнацца на беларускіх вуліцах і трасах. У Дзяржаўтаінспекцыі абяцаюць змену становішча ў найбліжэйшай будучыні. Неўзабаве парушальнікаў будзе спыняць інспектар у пункце кантролю аплаты - адмысловым месцы, дзе будуць штрафаваць за парушэнні. У выпадку адмовы плаціць у кіроўцаў з замежжа будуць забіраць правы, выдаваць часовае пасведчанне. ДАІ думае павялічыць колькасць такіх кардонаў. Цяпер пункты знаходзяцца недалёка ад вёскі Буда Віцебскай вобласці (недалёка ад мяжы з Расеяй) і пасёлка Коласава ў Менскай (у кірунку Брэста). Плануецца адкрыць яшчэ два пункты. Адзін - недалёка ад вёскі Федзькавічы Брэсцкай вобласці. Дзе будзе другі, пакуль невядома, але хутчэй за ўсё, на трасе Менск - Віцебск.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках