23 красавiка 2024, aўторак, 12:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арцыбашава арыштавалі на 15 сутак

4
Арцыбашава арыштавалі на 15 сутак

Грамадскі актывіст Аляксандр Арцыбашаў арыштаваны на 15 сутак.

Суд прызнаў яго вінаватым у «непадпарадкаванні міліцыі», перадае «Радыё Свабода».

Супраць Арцыбашава сведчыў супрацоўнік ДАІ Азгірэй.

Азгірэй заявіў, што малады чалавек адмовіўся садзіцца ў машыну ДАІ, каб там на яго склалі пратакол, і спрабаваў уцячы. Арцыбашаў, у сваю чаргу, заявіў, што гэта хлусня. Грамадскі актывіст кажа, што супрацоўнік ДАІ павёз яго на агляд, бо нібыта адчуў пах алкаголю. Аднак алкаголю ў крыві не знайшлі.

Увечары 13 сакавіка Аляксандр Арцыбашаў прыехаў на машыне да міліцыі, каб забраць адтуль Паўла Вінаградава, які прыходзіў адзначацца. Але калі Вінаградаў выходзіў з пастарунку, яго затрымалі міліцыянты.

Потым супрацоўнікі ДАІ затрымалі і Арцыбашава. Ноч абодва правялі ў турме на Акрэсціна.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках