19 красавiка 2024, Пятніца, 10:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Руслана: Пуцін як палітык памёр для цывілізаванага свету

9
Руслана: Пуцін як палітык памёр для цывілізаванага свету

Украінская спявачка распавяла пра салідарнасць з яе краінай.

Пра гэта Руслана Лыжычка напісала ў сваім блогу на сайце «Украинская правда».

«Сіла нашага голаса сёння занадта вялікая, каб маўчаць, - піша яна. - Падчас прамога эфіру на фінале нацыянальнага бельгійскага адбору на «Еўрабачанне» я звярнулася да ўсяго свету, да ўсіх палітыкаў і зорак! Я заклікала ўсіх выдатных людзей зрабіць свае публічныя заявы, я заклікала палітыкаў дзейнічаць, каб захаваць чалавечыя жыцці пакуль яшчэ не занадта позна.

Уся Бельгія зараз размаўляе пра Украіну. У знак салідарнасці на найбуйнейшай радыёстанцыі гучыць «Эйфарыя». Простыя бельгійцы падчас майго выступлення паднялі сцягі Украіны. Тут ніхто не прызнае «шабашу Пуціна».

Спявачка і грамадская актывістка падкрэсліла, што «Пуцін, як палітык, сёння памёр для ўсяго цывілізаванага свету».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках