24 красавiка 2024, Серада, 2:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Коммерсант»: Пад прыцэлам ЕЗ - «Раснафта» і «Газпрам»

43
«Коммерсант»: Пад прыцэлам ЕЗ - «Раснафта» і «Газпрам»

Еўразвяз у рамках санкцый у дачыненні да Расеі склаў спіс са 130 чыноўнікаў і кіраўнікоў найбуйнейшых кампаній.

Пра гэта піша расейскае выданне «Коммерсант» са спасылкай на еўрапейскія і амерыканскія дыпламатычныя крыніцы.

У ліку грамадзян Расеі, у дачыненні да якіх будуць уведзеныя санкцыі, па дадзеных выдання, могуць апынуцца кіраўнікі «Раснафты» і «Газпрама» Ігар Сечын і Аляксей Мілер. Такім чынам, ім забароняць ўезд у ЕЗ, а іх актывы будуць замарожаныя. Аднак, калі і па якой схеме будуць уведзеныя абмежаванні.

Пакуль гэта тычыцца мэнэджэраў, але пасля аналізу сітуацыі Захад можа ўдарыць і па дзейнасці расейскіх дзяржкампаній за мяжой.

Так, рэгулятары могуць заблакаваць куплю «Раснафтай» трэйдынгавага падраздзялення Morgan Stanley. У пятніцу The Wall Street Journal са спасылкай на крыніцы паведаміла, што гэтая здзелка можа быць заблакаваная камітэтам па замежных інвестыцыях пры Мінфіне ЗША.

На мінулым тыдні, аднак, у расейскай кампаніі заявілі, што бакі працуюць у адпаведнасці з узгодненым графікам. Закрыць здзелку плануюць у другой палове 2014 года.

Раней нямецкае выданне Bild паведамляла, што ў абодва чорных спісы (ЕЗ і ЗША) могуць увайсці міністр абароны РФ Сяргей Шайгу, дырэктар ФСБ Аляксандр Бортнікаў, кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта Сяргей Іваноў, віцэ-прэм'ер Дзмітрый Рагозін, сакратар Савета бяспекі Мікалай Патрушаў, дарадцы прэзідэнта Сяргей Глазьеў і Уладзіслаў Суркоў, старшыня камітэта Дзярждумы па міжнародных справах Аляксей Пушкоў, камандуючы Чарнаморскім флотам РФ Аляксандр Вітко і лідар ЛДПР Уладзімір Жырыноўскі.

Савет міністраў ЕЗ павінен разгледзець пытанне прымянення санкцый у дачыненні да Расеі на сённяшнім пасяджэнні.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках