19 красавiка 2024, Пятніца, 0:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Валерыя Навадворская: У Пуціна ёсць прычыны нервавацца

7

Па словах вядомай расейскай праваабаронцы, «рэферэндум» у Крыме ніхто не прызнае.

Усё, што адбывалася 16 сакавіка ў Крыме, падобна на падзеі 40-х гадоў мінулага стагоддзя, заявіла Валерыя Навадворская, паведамляе «5 канал».

Тады, як успамінае Навадворская, пад руляй аўтаматаў да Савецкага Саюзу далучыліся краіны Балтыі.

«У Пуціна ёсць прычыны нервавацца, - сцвярджае яна. - Вядома, гэта блеф і ніякай ядзернай зброі яны ўжываць не будуць». Таму, па яе словах, ні ў якім разе нельга аддаваць Крым Расеі. Бо тады людзі, якія там жывуць, апынуцца ў акупацыйным рэжыме прыкладна падобным на рэжым Сталіна.

Нагадаем, 16 сакавіка ў Крыме прайшоў неканстытуцыйны рэферэндум. За далучэнне да Расеі на ім «прагаласавалі» 96%.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках