29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ і ЗША ўвялі санкцыі супраць чыноўнікаў з Украіны і Расеі

118
ЕЗ і ЗША ўвялі санкцыі супраць чыноўнікаў з Украіны і Расеі

Чыноўнікам забаранілі ўезд у ЕЗ і ЗША і замарозілі іх актывы.

«Грамадская рада ў пытаннях замежных спраў пагадзілася з санкцыямі аб забароне на ўезд і замарожванні актываў супраць 21 службовай асобы з Украіны і Расеі», - напісаў аб выніках абмеркавання пытання аб санкцыях на сваёй старонцы ў «Твітэры» міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус.

Спіс імёнаў 21 чалавека, у дачыненні да якіх Еўрапейскі Звяз увядзе санкцыі ў выглядзе забароны на ўезд і замарожвання рахункаў, будзе абнародаваны ўжо бліжэйшым часам. Як растлумачылі ў Радзе ЕЗ, з гэтай працэдурай марудзіць не будуць. Пры гэтым не выключаецца, што спіс з'явіцца ўжо а 16.30 сёння - да дэдлайну выхаду юрыдычнага весніка ЕЗ, піша «Корреспондент».

«У святле падзей мінулага тыдня і пры адсутнасці якіх-небудзь такіх вынікаў Рада прыняла пастанову аб увядзенні дадатковых захадаў, уключаючы абмежаванне на ўезд і замарожванне актываў у дачыненні да асобаў, адказных за дзеянні, якія падрываюць або пагражаюць тэрытарыяльнай цэласнасці, суверэнітэту і незалежнасці Украіны, у тым ліку дзеянні, якія супярэчаць украінскай Канстытуцыі, што да будучыні статусу кожнай часткі тэрыторыі, а таксама ў дачыненні да асоб, якія з імі асацыююцца», - сказана ў пастанове.

У гэтай сувязі Рада нагадала пра заяву кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў краін ЕЗ ад 6 сакавіка. У прыватнасці, тады было сказана, што перамовы паміж Украінай і Расеяй павінны быць распачатыя цягам некалькіх дзён, у тым ліку праз шматбаковыя механізмы, а іх вынікі павінны быць атрыманыя цягам абмежаванага перыяду часу.

Сярод расейцаў, супраць якіх уведзеныя санкцыі ЗША, - спікер Рады Федэрацыі Валянціна Мацвіенка, віцэ-прэм'ер Дзмітрый Рагозін, дарадца прэзідэнта Сяргей Глазьеў, памочнік прэзідэнта Уладзіслаў Суркоў, дэпутаты Дзярждумы Алена Мізуліна і Леанід Слуцкі, чалец Рады Федэрацыі Андрэй Клішас, паведамляе РІА «Новости».

Раней паведамлялася, што кіраўнікам Газпрома і Раснафты могуць забараніць уезд у ЕЗ.

Напісаць каментар 118

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках