26 красавiка 2024, Пятніца, 1:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывіста прысудзілі да арышту за плакат «Пуцінская Расея, ты з'ехала з глузду»

4
Актывіста прысудзілі да арышту за плакат «Пуцінская Расея, ты з'ехала з глузду»

Актывіст АГП Уладзімір Шыцікаў атрымаў 10 сутак арышту за ўдзел у пікеце.

17 сакавіка суд Савецкага раёна Гомеля прысудзіў актывіста Аб'яднанай грамадзянскай партыі Уладзіміра Шыцікава да 10 сутак арышту за ўдзел у пікеце ў Гомелі. Такое рашэнне прыняў суддзя Сяргей Шаўструк.

Як паведамілі БелаПАН у судзе, ён прызнаны вінаватым у парушэнні парадку правядзення масавага мерапрыемства (артыкул 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Беларусі).

Сваю віну Шыцікаў не прызнаў, адзначыўшы, што мае права на выказванне свайго меркавання.

Нагадаем, 15 сакавіка каля гандлёвага дома «Рэчыцкі» ў Гомелі прайшоў пікет сябраў Аб'яднанай грамадзянскай партыі з удзелам яе лідара Анатоля Лябедзькі. Сябры Гомельскай абласной арганізацыі АГП трымалі плакаты «Патрабуем сумленных выбараў!», «23 сакавіка - чарговыя нявыбары», «Вярніце выбары!».

Адзін з удзельнікаў пікету, Уладзімір Шыцікаў, трымаў плакаты «Пуцінская Расея, ты з'ехала з глузду» і «Бляск рэзідэнцый не ратуе дыктатара».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках