20 красавiка 2024, Субота, 3:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь мабілізуе былых памежнікаў і салдат УВ

117
Беларусь мабілізуе былых памежнікаў і салдат УВ

У Баранавічах на медкамісію выклікаюць «запаснікаў» і тых, хто служыў раней ва ўнутраных войсках.

Не выключана, што іх адправяць на беларуска-украінскую мяжу. Вялікі наплыў наведвальнікаў у мясцовай паліклініцы адзначаны ў панядзелак, 17 сакавіка. Там па накіраванню ваенкамата праходзяць медыцынскую камісію мужчыны, якія ўжо адслужылі ў войску і знаходзяцца ў запасе. Як атрымалася даведацца «Еўрарадыё», камісію праходзяць тыя, хто служылі ў памежных і ўнутраных войсках.

Эксперты звязваюць дзеянні ваенкаматаў з падрыхтоўкай да мабілізацыі былых памежнікаў і салдат унутраных войскаў для ўзмацнення ўкраінска-беларускай мяжы з-за пагрозы ваеннага ўварвання Расеі на тэрыторыю Украіны ці эскалацыі канфлікту ўнутры Украіны, піша «Белорусский партизан».

Раней з'явілася інфармацыя, што беларуская авіяцыя заступіла на баявое дзяжурства пад Лунінцом, каля мяжы з Украінай.

Як паведаміў партал Медиа-Полесье са спасылкай на крыніцу, якая пажадала застацца невядомай, у пятніцу на аэрадроме ў Лунінцы прызямліліся верталёты МІ-8 і знішчальнікі МІГ-29, якія з 15 сакавіка заступілі на баявое дзяжурства.

МІГі - беларускія, базуюцца на авіябазах у Баранавічах і Пружанах. Знішчальнікі ўкамплектаваныя ракетамі далёкага і блізкага дзеяння. Інфармацыя аб колькасці авіятэхнікі і ўзбраенні не выдаецца.

Таксама ў Лунінец прыбыла вялікая група вайскоўцаў: лётчыкі, інжынерны склад, група кіраўніцтва палётамі.

Напісаць каментар 117

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках