25 красавiка 2024, Чацвер, 0:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія шпіёны ў Польшчы былі двайнымі агентамі

4
Беларускія шпіёны ў Польшчы былі двайнымі агентамі

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці шпіянажу беларусаў на карысць Расеі.

Зусім нядаўна з Польшчы быў дэпартаваны ваенны аташэ беларускай амбасады Зміцер Жукаў разам са сваёй жонкай Наталляй. Непасрэднай падставай для выправаджэння стала тое, што ён фатаграфаваў навучальны цэнтр сіл НАТА ў горадзе Быдгашч, піша Dziennik Gazeta Prawna (пераклад - charter97.org).

- У асноўным ён шукаў кантакты з таварыствамі ветэранаў Народнай польскай арміі (назва арміі ў камуністычнай Польшчы - заўв. рэд), з салдатамі ў адстаўцы, а таксама з моладдзю са скаўцкіх, стралковых і рэканструкцыйных арганізацый. Ён часта бываў на такога кшталту мерапрыемствах, - кажа Яраслаў Якімчык, эксперт у галіне спецслужбаў.

Рашэнню аб выдварэнні Жукава папярэднічалі дзве іншыя сітуацыі, звязаныя з беларускімі шпіёнамі, якія дзейнічаюць ужо без дыпламатычнага імунітэту. Контрвыведка Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы (АУБ) некалькімі месяцамі раней затрымала беларуса, які таксама фатаграфаваў ваенныя аб'екты. Ён ужо быў у распрацоўцы, і афіцэры збіралі доказы яго дзейнасці. Пасля папярэдняй ацэнкі сабраных фактаў суд вырашыў узяць яго пад варту. Па інфармацыі з неафіцыйных крыніц, ён працаваў на ваенную выведку Беларусі. Часта бываў у Польшчы і яшчэ нядаўна вучыўся ў адным з яе ВНУ. Ён нават атрымліваў стыпендыю. Яшчэ адзін выпадак тычыцца 41-гадовага Аляксандра Б., які ўжо больш за два гады знаходзіцца пад арыштам.

- Абвінавачванне па яго справе паступіла ў суд. Мы чакаем вызначэння тэрмінаў слухання, - паведамілі ў Апеляцыйнай пракуратуры ў Варшаве.

Па інфармацыі з неафіцыйных крыніц, Аляксандр Б. на працягу некалькіх гадоў супрацоўнічаў з афіцэрамі ліквідаванай Ваеннай інфармацыйнай службы Польшчы (ВІС). Яго лічылі крыніцай у беларускіх спецслужбах і за прадастаўленне інфармацыі заплацілі больш за 300 тысяч даляраў. І толькі пасля ліквідацыі ВІС была прааналізаваная атрыманая ад яго інфармацыя. На самой справе яна апынулася ілжывай, а перадаючы яе, Аляксандр Б. выконваў загады свайго начальства ў Менску.

- Гэта дэзінфарматар. Яму давяралі, даручаючы здабыць канкрэтныя дадзеныя, дзякуючы чаму беларусы ведалі, што больш за ўсё ў дадзены момант цікавіць палякаў, - тлумачыць асоба, знаёмая з сітуацыяй.

У рэчаіснасці тое, што трапляла ў Менск, магло быць прадметам аналізу і ў Маскве. Беларусь і Расея маюць агульную выведку па амерыкана-брытанскім узоры. Абедзве краіны дзеляцца інфармацыяй па стратэгічных пытаннях.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках