24 красавiка 2024, Серада, 16:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расею выключылі з «Вялікай васьмёркі»

94
Расею выключылі з «Вялікай васьмёркі»

Краіны G8 прыпыняюць удзел Расеі ў арганізацыі.

Міністр замежных спраў Францыі Ларан Фабіус у аўторак паведаміў аб рашэнні «групы васьмі» прыпыніць удзел Расеі ў гэтай арганізацыі.

«Тое, што тычыцца G8, - так бы мовіць, палітычнай формы дыялогу буйных дзяржаў у цэлым, мы прынялі рашэнне прыпыніць удзел Расеі», - сказаў Фабіус у эфіры французскай радыёстанцыі «Эроп-1», піша «Інтэрфакс».

Пры гэтым ён дадаў, што «сёння вечарам усе сем буйных дзяржаў збяруцца разам, але без Расеі». Ён не ўдакладніў дэталяў і месца правядзення гэтай сустрэчы.

У той жа час, па словах міністра, «на дадзены момант запрашэнне прэзідэнту Расеі наведаць Францыю 6 чэрвеня застаецца ў сіле». 6 чэрвеня ў Францыі будзе адзначацца 70-я гадавіна высадкі саюзніцкіх сіл у Нармандыі.

Напісаць каментар 94

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках