19 красавiка 2024, Пятніца, 7:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За Аўтуховічам установяць прэвентыўны нагляд

4
За Аўтуховічам установяць прэвентыўны нагляд

Пасля вызвалення над палітвязнем Мікалаем Аўтуховічам на 16 месяцаў будзе ўстаноўлены прэвентыўны нагляд.

Пра гэта сайту charter97.org паведаміла грамадзянская актывістка Вольга Нікалайчык.

«Я даведалася ад адваката Мікалая, што сёння яму ўстанавілі нагляд на год і чатыры месяцы», - сказала яна.

Нагадаем, турэмны тэрмін палітвязня Мікалая Аўтуховіча сканчаецца 8 красавіка. Прысуд яму быў вынесены 6 траўня 2010 года. Ён быў асуджаны Вярхоўным судом па частцы 3 артыкула 295 КК Беларусі і, нягледзячы на поўны развал справы ў судзе з-за адсутнасці доказаў, прысуджаны да 5 гадоў і 2 месяцаў пазбаўлення волі ва ўмовах строгага рэжыму за выкрыццё фактаў карупцыі сярод прадстаўнікоў мясцовых уладаў. Афіцыйна прадпрымальніка асудзілі за захоўванне і перавозку пяці патронаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках