29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія маракі адхілілі ўльтыматум расейскіх акупантаў

49
Украінскія маракі адхілілі ўльтыматум расейскіх акупантаў

Украінскі флот у Крыме адышоў ад берага і падрыхтаваўся да абароны.

Расейцы заблакавалі ўкраінскія караблі ў Данузлаве. Час ультыматуму расейцаў скончыўся. Аднак украінскія маракі ў Данузлаве дагэтуль ў караблі, паведамляе ТСН. Больш за тое, яны трымаюць актыўную абарону. Уначы ў 700 метрах ад берага яны зусім не бачылі, як менавіта перасоўваюцца расейскія вайскоўцы. Зрэшты, ужо некалькі гадзін трымаюць абарону на вадзе. Адагнаць караблі ўкраінцам прыйшлося, як толькі расейцы ўчора ўвечары загадалі ім здацца і прысягнуць на вернасць Расеі. Акупанты захапілі і звязалі ўкраінцаў, таму маракам нічога не засталося, як адшвартавацца ад берага.

Зараз дабрацца да іх можна толькі на катэры або на верталёце. Вайскоўцы не маюць намеру здавацца, але сітуацыя складаная. Вось што на ўмовах ананімнасці распавёў член экіпажа аднаго з караблёў. "Мы далёка ад берага. Не могуць падабрацца да нас ніяк. Арганізавалі ўніверсальную абарону. Кідаемся гранатамі ў розныя бакі, каб ніхто не мог падысці. Выставілі людзей са зброяй", - пераказала крыніца падзеі на ўкраінскім флоце.

Расейцы нядаўна затапілі некалькі судоў, каб закрыць магчымасць выхаду ўкраінскіх караблёў з месца іх дыслакацыі ў Данузлаве да мора. А самаабвешчаная крымская ўлада заявіла аб нацыяналізацыі маёмасці ўкраінскага флоту, які знаходзіцца на тэрыторыі АРК.

Напісаць каментар 49

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках