26 красавiка 2024, Пятніца, 0:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віталь Портнікаў: Пуцін можа ісці на Вільню, Рыгу, Талін

22
Віталь Портнікаў: Пуцін можа ісці на Вільню, Рыгу, Талін

Пасля акупацыі Крыма прэзідэнт Расеі можа пачаць агрэсію супраць любой еўрапейскай краіны.

Пра гэта заявіў вядомы ўкраінскі журналіст і публіцыст Віталь Портнікаў у інтэрв'ю gordonua.com.

«На сённяшні дзень Пуцін не скарыстаўся правам на ўвод войскаў ва Украіну. Мне могуць запярэчыць, што ён не скарыстаўся гэтым правам і ў Крыме, але, тым не менш, акупацыя гэтай часткі ўкраінскай тэрыторыі адбылася. Аднак у Крыме была зусім іншая сітуацыя ў сувязі са знаходжаннем там базы Чарнаморскага флоту. Фактычна аказалася, што гэты флот з'яўляецца не столькі флотам, колькі акупацыйным кантынгентам, пад прыкрыццём якога могуць адбывацца розныя дзеянні сілавога характару», - сказаў ён.

Віталь Портнікаў нагадвае, што ніякіх іншых ваенных баз Расеі на тэрыторыі Украіны няма, а любое іншае дзеянне з боку Уладзіміра Пуціна запатрабуе юрыдычнага абгрунтавання неабходнасці ўводу войскаў.

«Ананімныя вайскоўцы з ананімнымі мэтамі не пераходзяць праз мяжу. Для таго, каб ісці на Кіеў, Данецк або Харкаў, патрэбная ваенная тэхніка і вайскоўцы. Зараз няма ніякай падставы для таго, каб Пуцін аддаў загад сваёй арміі ў прававым полі, проста не існуе. У Данецку, Луганску спрабуюць справакаваць нейкія дзеянні, каб абгрунтаваць агрэсію, а ў Кіеве і гэтага няма.

Тэарэтычна можна ўявіць сабе ўсё, што заўгодна. Пуцін можа ісці на Кіеў, Рыгу, Вільню, Талін, Вену, Варшаву або Прагу з аднолькавым поспехам. Пасля акупацыі Крыма прэзідэнт Расеі можа пачаць агрэсію супраць любой еўрапейскай краіны, але паход на Кіеў не ўяўляецца абгрунтаваным з прававога і ваенна-тэхнічнага пункту гледжання нават для Пуціна», - заявіў Віталь Портнікаў.

Нагадаем, учора ў Маскве прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін і самаабвешчаныя прадстаўнікі крымскіх уладаў - «кіраўнік урада» Сяргей Аксёнаў, спікер распушчанага Вярхоўнай Радай крымскага парламента Уладзімір Канстанцінаў і «мэр» Севастопаля Аляксей Чалы 18 сакавіка падпісалі дамову аб уключэнні Крыма і Севастопаля ў склад Расеі ў якасці новых суб'ектаў. Пасля гэтага расейскія акупанты пачалі нападаць на ўкраінскія ваенныя аб'екты ў Крыме.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках