29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка пра амбасадараў: Калі мы іх «цісканулі», яны завылі

66
Лукашэнка пра амбасадараў: Калі мы іх «цісканулі», яны завылі

Кіраўнік раскрытыкаваў амбасадара Беларусі ў Францыі.

На нарадзе па пытанні ўдасканалення сістэмы збору і перапрацоўкі другаснай сыравіны 18 сакавіка Лукашэнка раскрытыкаваў былога міністра культуры Паўла Латушку, паведамляе БелаПАН.

«Мы амбасадараў «заціснулі», каб прадавалі прадукцыю, а прадаваць ж не хочацца. Хочацца ж, ведаеце: беленькія манжэцікі, беленькія каўнерыкі, сядзець у Францыі і прадстаўляць нейкія палітычныя інтарэсы, займацца балбатнёй і карціны на сценках развешваць, паказваючы гэтым сваю працу. Калі іх «цісканулі» па продажах прадукцыі, што ў гэтым годзе трэба будзе перад прэзідэнтам даваць справаздачу, яны завылі, што прадукцыя не тая. Але гэта ўжо не праходзіць. Я працую прэзідэнтам 20 гадоў, не першы год, мне можна было тады, у 30 гадоў, локшыны навешаць на вушы, але ўжо не сёння», - заявіў Лукашэнка.

9 лютага ў інтэрв'ю праграме «Контуры» тэлеканала ОНТ Латушка заявіў: разлічваць на тое, што беларускія дыппрадстаўніцтвы за мяжой вырашаць праблему экспарту, складана. «Ёсць такія прыклады, калі ў амбасады паступаюць лісты з інфармацыяй на адной старонцы, у якой значыцца, што на нашых складах знаходзіцца столькі штук рухавікоў ці столькі штук тэлевізараў, ці столькі штук іншых дэталяў. І гэта проста падаецца ў форме штук і экземпляраў. Калі ласка, прадайце ў вашай краіне», - сказаў дыпламат.

Напісаць каментар 66

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках