29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На канцэрце «Салідарныя з Беларуссю» ў Варшаве выступяць «Ляпісы» і Amaroka

2
На канцэрце «Салідарныя з Беларуссю» ў Варшаве выступяць «Ляпісы» і Amaroka

На цяперашнім канцэрце, які штогод праходзіць у цэнтры Варшавы, заяўленыя выступленні гуртоў з трох краін.

11 красавіка ў самым цэнтры польскай сталіцы, у Кракаўскім прадмесці, адбудзецца традыцыйны штогадовы канцэрт «Салідарныя з Беларуссю». У гэтым годзе на ім заяўленыя выступленні культавага польскага гурта Maleo Reggae Rockers, украінцаў Kozak System і двух беларускіх гуртоў - Amaroka і «Ляпіса Трубяцкога». Да канцэрту спіс выступоўцаў можа яшчэ папоўніцца. Акрамя музыкаў на сцэну выйдуць беларускія і польскія паэты, пройдзе таксама вулічная выстава Міхаіла Анемпадыстава, перадае tuzin.fm.

Канцэрт-акцыя «Салідарныя з Беларуссю» праводзіцца штогод з 2006 года (за выключэннем 2010 года). У яго рамках выступаюць вядомыя гурты з Беларусі і Польшчы, а таксама вядомыя дзеячы культуры. Арганізатары ініцыятывы «Свабодная Беларусь» кажуць, што такім чынам хочуць пазнаёміць палякаў з актуальнай беларускай культурай, расказаць аб праблемах, з якімі сутыкаюцца беларусы ў сваёй краіне і выказаць ім сваю падтрымку. Уваход на канцэрт бясплатны.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках