29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускаму шпіёну ў Польшчы пагражае 10 гадоў турмы

4
Беларускаму шпіёну ў Польшчы пагражае 10 гадоў турмы

Варшаўскі суд афіцыйна пацвердзіў, што ў лютым паступіла справа падазраванага ў шпіянажы беларуса.

Прэс-сакратар акруговага суда ў Варшаве паведаміла, што ў лютым паступіў абвінаваўчы акт па артыкулах 130 §1, а таксама 270 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Польшча. Яна не раскрыла падрабязнасцяў, сказаўшы толькі тое, што абвінавачаным з'яўляецца Аляксандр Л. Па дадзеных СМІ, ён грамадзянін Беларусі, перадае PAP (пераклад - charter97.org).

Артыкул 130 §1 абвяшчае: «Той, хто бярэ ўдзел у дзейнасці чужой выведкі супраць Рэспублікі Польшча, караецца пазбаўленнем волі ад года да 10 гадоў». Артыкул 270 абвяшчае: «Той, хто падроблівае або перарабляе дакумент з мэтай выкарыстання яго ў якасці сапраўднага, караецца штрафам, абмежаваннем альбо пазбаўленнем волі ад 3 месяцаў да 5 гадоў».

Нядаўна сайт charter97.org паведамляў аб затрыманні Агенцтвам унутранай бяспекі Польшчы двух беларускіх шпіёнаў, якія працавалі на карысць Расеі. Адзін з іх быў нядаўна арыштаваны, а ў дачыненні да іншага ўжо павінна было паступіць абвінавачванне.

Фота: East News

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках