17 красавiка 2024, Серада, 0:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Байдэн: ЗША абароняць Літву і Латвію ў выпадку нападу

13
Байдэн: ЗША абароняць Літву і Латвію ў выпадку нападу

Віцэ-прэзідэнт ЗША Джозэф Байдэн у сераду сустрэўся з лідарамі Літвы і Латвіі.

Сустрэча адбылася ў рамках кароткага візіту, мэта якога - запэўніць саюзнікаў у Прыбалтыцы, занепакоеных агрэсіўнымі дзеяннямі Расеі. Сваім візітам Джозэф Байдэн хоча даць зразумець такім краінам, як Польшча і дзяржавы Балтыі, што ЗША не адступяць ад сваіх абавязацельстваў па абароне саюзнікаў па НАТА ў выпадку атакі на іх, перадае «Голос Америки».

У адрозненне ад Украіны, Эстонія, Латвія, Літва і Польшча з'яўляюцца як членамі НАТА, так і Еўразвяза.

У панядзелак Джозэф Байдэн заявіў прэзідэнту Эстоніі Тоомасу Хендрыку Ільвесу, што ЗША могуць размясціць у рэгіёне свае войскі на ратацыйнай аснове для правядзення наземных і марскіх вучэнняў і трэніровачных місій. Вашынгтон таксама ўзмацніў групоўку знішчальнікаў, якія патрулююць паветраную прастору над Прыбалтыкай.

Сустрэча Байдэна з прэзідэнтам Літвы Даляй Грыбаўскайтэ і прэзідэнтам Латвіі Андрысам Берзіньшам праходзіць у прэзідэнцкім палацы ў Вільні.

Грыбаўскайтэ назвала візіт Байдэна «сімвалічным». «Сітуацыя выклікае трывогу», - заявіла яна віцэ-прэзідэнту ЗША ў пачатку іх сустрэчы.

Як паведаміла дарадца Грыбаўскайтэ па знешнепалітычных пытаннях, перамовы будуць тычыцца шырокага кола пытанняў.

«Мы будзем казаць пра меры, якія неабходна прыняць для забеспячэння бяспекі рэгіёну. Гэта тычыцца не толькі нацыянальнай бяспекі або мер ваеннага характару, але таксама пытанняў энергетыкі і кібербяспекі, якімі мы павінны займацца разам», - заявіла Явіта Нелюпшэне ў інтэрв'ю тэлеканалу LRT.

Фота: AP Photo/Mindaugas Kulbis

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках