25 красавiка 2024, Чацвер, 18:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Беларусі «глыбока заклапочаны»

67
МЗС Беларусі «глыбока заклапочаны»

19 сакавіка Міністэрства замежных спраў Беларусі выступіла з асцярожнай заявай па пытанні ўваходжання Крыма ў склад Расеі.

Як адзначаецца ў заяве, Беларусь не можа быць абыякавай да падзеяў ва Украіне, у тым ліку да правядзення 16 сакавіка «рэфэрэндуму» у Крыме і прынятага па яго выніках рашэння аб уваходжанні Крыма ў склад Расейскай Федэрацыі, піша БелаПАН.

«Беларусь, Расея і Украіна з'яўляюцца брацкімі дзяржавамі, якія звязваюць сувязі агульнай шматвяковай гісторыі. На супярэчнасцях, якія ўзнікалі паміж намі, неаднаразова спрабавалі гуляць і выкарыстоўваць іх у своекарыслівых мэтах знешнія сілы», - адзначаецца ў заяве.

«Асабліва глыбокую заклапочанасць» у Беларусі «выклікаюць спробы палітыкаў, у рэчаіснасці далёкіх ад падзей, якія адбываюцца ў рэгіёне, вырашаць, што добра, а што дрэнна для нашых славянскіх народаў».

У заяве адзначаецца, што «з улікам сённяшніх рэалій» Беларусь выступае супраць «аднабокага, небесстаронняга тлумачэння прынцыпаў міжнароднага права, каб дагадзіць геапалітычным інтарэсам, спробаў заяўляць пра ўнікальнасць адных міжнародных сітуацый і тэрыторый і ігнараваць іншыя».

«Тэарэтызаваць на гэтую тэму сёння - значыць заганяць праблему ў тупік», - адзначаецца ў заяве.

Беларусь «прыкладзе ўсе магчымыя намаганні для таго, каб вярнуць адносіны паміж Украінай і Расеяй да брацкіх і добрасуседскіх, дапамагчы знайсці варыянты ўрэгулявання ўсіх наяўных супярэчнасцяў і не дапускаць сілавога супрацьстаяння».

Напісаць каментар 67

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках