20 красавiка 2024, Субота, 10:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рада прыняла Дэкларацыю аб барацьбе за вызваленне Украіны (Відэа, анлайн)

47

Парламент Украіны просіць свет не прызнаваць анэксію Крыма.

Вярхоўная Рада Украіны прыняла Дэкларацыю «Аб барацьбе за вызваленне Украіны», піша obozrevatel.com.

За гэты дакумент прагаласавала 274 дэпутата.

Парламент адзначае, што «ўпершыню пасля заканчэння Другой сусветнай вайны агульнапрызнаныя межы Еўропы цынічна «перамалёўвае» краіна, якая па шматбаковых і двухбаковых дамовах гарантавала тэрытарыяльную цэласнасць Украіны, недатыкальнасць і непарушнасць яе межаў». «Адзіным відавочным матывам Расейскай Федэрацыі ў ажыццяўленні гэтага міжнароднага злачынства з'яўляецца праславутая дактрына «прырашчэння рускага свету», - гаворыцца ў тэксце дэкларацыі.

Вярхоўная Рада Украіны, прыняўшы дадзеную дэкларацыю, звяртаецца да ўсіх членаў міжнароднай супольнасці з настойлівай просьбай устрымацца ад міжнароднага прызнання так званай «Рэспублікі Крым» і анэксіі Крыма і Севастопаля ў склад Расеі ў якасці новых суб'ектаў Федэрацыі.

«Ад імя народа Украіны Вярхоўная Рада Украіны заяўляе, што Крым быў, ёсць і будзе ў складзе Украіны. Украінскі народ ніколі і ні пры якіх умовах не спыніць барацьбу за вызваленне Крыма ад акупантаў, якой бы цяжкай і працяглай яна ні была», - гаворыцца ў тэксце дэкларацыі.

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках