19 красавiка 2024, Пятніца, 12:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь не будзе ўводзіць візавы рэжым з Украінай

4
Беларусь не будзе ўводзіць візавы рэжым з Украінай

МЗС Беларусі не плануе ініцыяваць унясенне змяненняў у парадак перасячэння беларуска-украінскай мяжы грамадзянамі Украіны.

«Што тычыцца візавых пытанняў, МЗС Беларусі дзейнічае ў святле ўстановак па палягчэнні візавых рэжымаў, якія былі дадзеныя кіраўніком дзяржавы ў пасланні парламенту і беларускаму народу. Мы ўжо распачалі шэраг канкрэтных крокаў у гэтым кірунку. Рухацца ў процілеглым парадку беларускі бок не мае намеру», - заявіў начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Зміцер Мірончык у чацвер на брыфінгу ў Менску, піша «Інтэрфакс».

Ён падкрэсліў, што МЗС Беларусі будзе аказваць пры неабходнасці консульскую дапамогу беларускім грамадзянам, якія знаходзяцца ва Украіне, а таксама ў Крыме.

«Нашым грамадзянам мы імкнемся аказваць максімальную консульскую дапамогу. Грамадзянін Беларусі заўсёды можа звярнуцца ў самую бліжэйшую да яго консульскую ўстанову», - адзначыў Мірончык, адказваючы на пытанне журналістаў аб тым, ці плануе знешнепалітычнае ведамства краіны аказваць падтрымку беларускім грамадзянам, якія знаходзяцца ў Крыме, для вырашэння іх пытанняў, звязаных са шлюбамі, паездкамі да сваякоў і іншымі.

Як паведамлялася, у мінулую сераду міністэрству замежных спраў Украіны пасля пасяджэння СНБА было даручана ўвесці візавы рэжым з Расейскай Федэрацыяй. Пазней прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцанюк заявіў, што з увядзеннем візавага рэжыму з Расеяй і пераходам да паездак у РФ па замежных пашпартах не варта спяшацца.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках