25 красавiка 2024, Чацвер, 23:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Індэксы Маскоўскай біржы ўпалі на 3% за хвіліну

57
Індэксы Маскоўскай біржы ўпалі на 3% за хвіліну

Расейскі рынак адчуў наступствы санкцый ЗША.

Індыкатары Маскоўскай біржы ў першую хвіліну таргоў 21 сакавіка ўпалі на 2,5-3 адсоткі. У прыватнасці, індэкс ММВБ да 10.01 па Маскве ўпаў на 2,46 адсотка да 1288 пунктаў, РТС знізіўся на 3,07 адсотка да 1115 пунктаў, піша Lenta.ru.

Індэксы ўпалі на фоне асцярог інвестараў адносна наступстваў санкцый, уведзеных амерыканскімі ўладамі ў дачыненні да расейскіх бізнесменаў і палітыкаў.

20 сакавіка амерыканскі прэзідэнт Барак Абама пашырыў санкцыйны спіс супраць Расеі, у ім апынулася 20 чалавек. Сярод іх апынуліся бізнесмены Юрый Кавальчук, Генадзь Цімчанка, кіраўнік РЖД Уладзімір Якунін, бізнесмены Аркадзь і Барыс Ратэнбергі.

Таксама санкцыі ўвялі ў дачыненні да палітыкаў, такіх як дэпутат Дзярждумы Сяргей Жалязняк, памочнік прэзідэнта Андрэй Фурсенка, кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта Сяргей Іваноў, лідар «Справядлівай Расеі» Сяргей Міронаў, спікер Дзярждумы Сяргей Нарышкін. У спіс трапіў банк «Расея».

Напісаць каментар 57

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках