19 красавiка 2024, Пятніца, 23:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кантроль за праходжаннем тэхагляду ўзмоцняць з 24 сакавіка

16
Кантроль за праходжаннем тэхагляду ўзмоцняць з 24 сакавіка

Прадпрыемства "Белтэхагляд", УДАІ МУС і Транспартная інспекцыя 24 сакавіка адкрыюць сумесную дэкаду "Дзяржтэхагляд", якая завершыцца 2 красавіка.

Пра гэта паведамілі БелТА ў прэс-службе РУП "Белтэхагляд".

"Асноўная мэта штогадовай акцыі - узмацненне кантролю за своечасовым праходжаннем дзяржаўнага тэхнічнага агляду і прыцягненне ўвагі аўтаўладальнікаў да пытанняў падтрымання аўтамабіляў у тэхнічна спраўным стане", - растлумачылі ў прэс-службе. Падчас сумесных рэйдаў спецыялісты будуць звяртаць увагу на аўтамабілі, якія эксплуатуюцца без дазваленчай налепкі на ветравым шкле, і на транспартныя сродкі, якія маюць відавочныя неадпаведнасці па знешнім выглядзе. Аднак, як адзначылі прадстаўнікі "Белтэхагляду", асаблівая ўвага будзе нададзеная аўтамабілям-таксі і маршруткам. Гэта звязана ў тым ліку з надыходзячым чэмпіянатам свету па хакеі ў Менску.

Пры выяўленні выпадкаў эксплуатацыі транспартных сродкаў без своечасова пройдзенага тэхагляду аўтаўладальнікаў будуць прыцягваць да адміністрацыйнай адказнасці.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках