25 красавiка 2024, Чацвер, 22:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна падпісала Пагадненне аб асацыяцыі з ЕЗ

129
Украіна падпісала Пагадненне аб асацыяцыі з ЕЗ

Падпісаны палітычны блок Пагаднення аб асацыяцыі Украіны з ЕЗ.

Палітычны блок Пагаднення аб асацыяцыі Украіны з Еўразвязам падпісаны ў Брусэлі «на палях» двухдзённага саміту ЕЗ, які праходзіць тут, паведамляе УНІАН.

Першымі подпіс пад дакументам паставілі старшыні Еўрапейскай рады і Еўракамісіі Херман ван Рампей і Жазэ Мануэл Барозу. Пасля гэтага пагадненне падпісаў прызначаны Вярхоўнай Радай на пасаду прэм'ер-міністра Украіны Арсеній Яцанюк, а за ім у алфавітным парадку кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў 28 краін ЕЗ, сярод якіх Ангела Меркель, Дэвід Кэмеран, Франсуа Аланд.

Раней па заканчэнні першай сесіі саміту, якая прайшла ў чацвер, Рампей заявіў, што падпісанне палітычнай частцы Пагаднення аб асацыяцыі будзе «канкрэтным сігналам ЕЗ салідарнасці з Украінай».

«Гэта дапаможа краіне на яе шляху рэформаў, даючы яе людзям квітнеючы еўрапейскі лад жыцця, які яны заслужылі», - падкрэсліў ён.

Акрамя таго, у высновах, якія былі прынятыя па выніках абмеркавання ўкраінскага крызісу, адзначаецца, што ЕЗ і дзяржавы-члены «поўныя рашучасці падпісаць астатнюю частку Пагаднення аб асацыяцыі і паглыбленай і ўсёабдымнай зоны свабоднага гандлю, якія разам з палітычнымі палажэннямі складаюць адзіны інструмент».

Украіна і ЕЗ планавалі падпісаць Пагадненне аб асацыяцыі яшчэ на саміце ініцыятывы «Усходняе партнёрства» ў Вільні 29 лістапада 2013 года. За тыдзень да падпісання ўрад прэзідэнта Віктара Януковіча прыпыніў працэс еўраінтэграцыі. Гэта паклала пачатак маштабным акцыям пратэсту па ўсёй Украіне і, у выніку, уцёкам Януковіча за мяжу.

Фота: @euHvR
Напісаць каментар 129

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках