28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Дзень Волі заклікаюць прыходзіць з сімволікай Беларусі і Украіны

19
На Дзень Волі заклікаюць прыходзіць з сімволікай Беларусі і Украіны

На мітынгу 25 сакавіка з нагоды гадавіны абвяшчэння БНР плануецца прыняць рэзалюцыю аб салідарнасці з Украінай.

Як паведаміў адзін з заяўнікаў акцыі, старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, адной з ключавых тэм акцыі стане салідарнасць з Украінай, паведамляе БелаПАН.

«Мы будзем раздаваць стужачкі ў колерах украінскага і нацыянальнага бел-чырвона-белага сцяга. Заклікаем і саміх грамадзян прыносіць сцягі, а таксама плакаты і транспаранты, прысвечаныя абвяшчэнню БНР, якія тычацца стаўлення да агрэсіі Расеі ў дачыненні да Украіны», - сказаў ён.

Лідар аргкамітэта па стварэнні аб'яднання «Маладыя хрысціянскія дэмакраты» Марына Хоміч расказала, што ў Менгарвыканкаме звярнулі ўвагу на тое, што на акцыі павінна выкарыстоўвацца толькі зарэгістраваная сімволіка, да якой сімволіка стваранай партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» не адносіцца. «Мы заклікаем прыносіць украінскія сцягі, так як яны сёння з'яўляюцца большымі антыдыктатарскамі сімваламі, чым партыйныя сцягі», - сказала яна.

Збор удзельнікаў акцыі пачнецца ў 18.00 каля кінатэатра «Кастрычнік», затым адбудзецца шэсце па праспекце Незалежнасці і вуліцы Сурганава да парку Дружбы Народаў, дзе з 19.30 да 20.00 павінен прайсці мітынг.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках