18 красавiка 2024, Чацвер, 6:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навальны: Санкцыі супраць пуцінскіх сябрукоў-мільярдэраў вітае ўся Расея

9

Адзін з лідараў расейскай апазіцыі пракаментаваў рэакцыю чыноўнікаў на санкцыі ЗША.

Пра гэта ад імя Аляксея Навальнага напісала яго жонка Юлія Навальная ў блогу «Фонд барацьбы з карупцыяй» на сайце радыёстанцыі «Эхо Москвы».

«Уладзімір Якунін лічыць, што ўлады ЗША ўнеслі яго ў санкцыйны спіс ЗША з-за яго сумленнай пазіцыі і сумленных выказванняў. Падумайце, да якой ступені афіцыйна прымальнай крывадушнасці мы дайшлі, калі нават гэта вось ненаеднае зладзейскае мурло, якое цягне пад сябе ўсё, што бачыць вакол, якое адправіла дзяцей і ўнукаў за мяжу нешта кажа пра сумленнасць, - гаворыцца ў каментары. - Перш, чым працягнуць размову пра Якуніна, хачу адзначыць, што як я і казаў, увядзенне санкцый супраць пуцінскіх сябрукоў-мільярдэраў горача вітаецца ўсімі грамадзянамі РФ, незалежна ад іх пазіцыі па Крыме. Глядзіце, нават у эфіры суперпрапагандыста Дарэнкі ў эфіры радыё «Говорит Москва» (наўрад ці яго можна аднесці да ліберальных станцый) 92% слухачоў падтрымліваюць увядзенне такіх санкцый».

Далей у паведамленні прыводзяцца афіцыйныя скаргі, якія Фонд барацьбы з карупцыяй накіроўвае ў адпаведныя органы Велікабрытаніі і Швейцарыі па фактах карупцыі, у якую залучаны Уладзімір Якунін і члены яго сям'і, у тым ліку сын Андрэй, які пражывае ў Велікабрытаніі.

Таксама фонд публікуе запыт на праверку дзейнасці чатырох дабрачынных фондаў, дзе Уладзімір Якунін, часта з усім сямействам, з'яўляецца заснавальнікам.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках