25 красавiка 2024, Чацвер, 13:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскі эксперт: Еўропа даб'е Крэмль адмовай ад расейскіх энерганосьбітаў

8
Украінскі эксперт: Еўропа даб'е Крэмль адмовай ад расейскіх энерганосьбітаў

Захад не спыніцца на ўжо ўведзеных санкцыях у дачыненні да Расеі.

Такім чынам палітычны аналітык Інстытута Еўраатлантычнага супрацоўніцтва Уладзімір Горбач пракаментаваў сайту charter97.org увядзенне новых санкцый ЗША і ЕЗ супраць Масквы.

«Самым галоўным рычагом уздзеяння на Расею з'яўляюцца эканамічныя абмежаванні. Учора працэс пайшоў - яны былі ўведзеныя. Я думаю, Злучаныя Штаты не будуць спыняцца на гэтым, а ўздзеянне на расейскае кіраўніцтва будзе дастаткова жорсткім», - лічыць эксперт.

Аналітык падкрэсліў, што наймагутным ударам па Расеі была б адмова еўрапейскіх краін ад яе сыравіны і энерганосьбітаў, але гэтага нельга зрабіць адразу.

«Гэта вельмі сур'ёзны крок, які трэба планаваць, і трэба ведаць, чым замяшчаць гэтую сыравіну і энергію. Таму Еўрапейскі звяз будзе рухацца павольней, чым ЗША, але галоўнае, што ён рухаецца ў тым жа кірунку. Будуць уводзіцца новыя санкцыі, сіла іх уздзеяння будзе ўзрастаць, і гэта моцна ўдарыць па эканоміцы Расеі», - перакананы ён.

Палітолаг дадаў, што расейскае кіраўніцтва само пачало яе разбураць, акупаваўшы Крым і справакаваўшы такім чынам ўвядзенне санкцый.

«Усё гэта напалохала рынкі, абваліла біржы, аслабіла рубель і гэтак далей. Спачатку расейскія ўлады недаацанілі меры Захаду, але цяпер яны будуць паступова станавіцца відушчымі. Так, з боку Крамля з'явіліся сіметрычныя санкцыі, але яны не нанясуць яму сіметрычнай шкоды», - упэўнены Уладзімір Горбач.

Нагадаем, учора пра пашырэнне амерыканскага «чорнага спісу» абвясціў прэзідэнт ЗША Барак Абама. У новы спіс увайшлі 20 украінскіх і расейскіх чыноўнікаў і алігархаў, а таксама банк «Расея». Па словах амерыканскага лідара, санкцыі пашыраныя з-за рэферэндуму ў Крыме і анэксіі паўвострава Расеяй. У адказ на амерыканскія санкцыі МЗС Расеі апублікаваў спіс амерыканскіх чыноўнікаў, якіх таксама закрануць абмежаванні.

Еўрапейскі Звяз таксама пашырыў спіс асоб, у дачыненні да якіх ужытыя санкцыі ў выглядзе замарожвання актываў і забароны на ўезд.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках