29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

П'яны бяспраўнік зладзіў дрыфт на лёдзе возера пад Іўем

12
П'яны бяспраўнік зладзіў дрыфт на лёдзе возера пад Іўем

У выніку кіроўца наехаў на рыбака і зламаў яму нагу.

30-гадовы жыхар Івейскага раёна Вадзім Сіневіч ніколі не меў пасведчання на кіраванне аўтамабілем, але нязменна сядаў за стырно, прычым нападпітку. У выніку, разам з іншымі суджанасцямі, меў дзве за паўторнае кіраванне аўтамабілем на працягу года ў стане алкагольнага ап'янення. Аднак гэты факт не астудзіў прыхільнасць мужчыны да аўтамабіляў. Вось і сёлета ён прыгнаў з Расеі Volkswagen Passat, піша «Гродненская правда».

У астатні дзень лютага пасля працяглай бяседы ў грамадзе прыяцеляў Вадзім наважыў усіх павесяліць. Саспела ідэя зладзіць аўтарадэа на возеры, на якім яшчэ не сышоў лёд. Прыяцель і дзве сяброўкі падтрымалі Сіневіча. Адмовіліся толькі двое мужчын, якія мерыліся палавіць рыбу на гэтым самым возеры і таму развіталіся з астатнімі. У выніку да моманту, калі самаход Вадзіма падымчаўся да вадаёма, тыя двое ўжо свідравалі лункі.

Бачачы, што лёд слабы, Сіневіч і ягоныя пасажыры доўга не важыліся выехаць на яго. Але затым Вадзім перадужаў страх і націснуў на газ. Разагнаў самаход і пачаў выпісваць пакручастыя віражы, свядома робячы заносы. Але вось падчас чарговага разгону аўтамабіль, які слізгаў па лёдзе, стаў некіравальны. Яго панесла проста на рыбакоў. Наезду ўнікнуць не выпала. Прычым, як на тое ліха, пад колы Volkswagen трапіў адзін з прыяцеляў Сіневіча.

Ад удару хлопца адкінула на лёд. Да няшчаснага кінуліся ўсе, хто знаходзіўся побач - і рыбакі, і Вадзім, што запознена спыніў самаход, з пасажырамі. Нага пацярпелага ненатуральна матлялася праз шматлікія пераломы. Мужчыну заладавалі ў самаход і павезлі ў шпіталь. Сіневіч жа паспяшаўся ўцячы з месца здарэння. Ён здагадваўся, чым яму абернецца гэты наезд. Таму па прыездзе дадому схаваў аўтамабіль у двары ў аднавяскоўца, а сам схаваўся ў ягоным доме. Толькі праз некалькі гадзін ачомаўся. Залпам выпіў яшчэ шклянку гарэлкі, замкнуўся ў доме і заснуў. Але разлік на тое, што вартавыя парадку не стануць шукаць яго ўночы, не спраўдзіўся. Менш чым праз гадзіну яго ўспаролі з ложка. Адмаўляцца было дарма, і Вадзім ва ўсім прызнаўся.

Супраць Сіневіча распачатая чарговая крымінальная справа паводле факту парушэння правілаў дарожнага руху, якое пацягнула з неасцярожнасці прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках