24 красавiка 2024, Серада, 6:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Volkswagen абяцае «бюджэтнае аўто» да 2017 года

7
Volkswagen абяцае «бюджэтнае аўто» да 2017 года

Найбуйнейшы аўтавытворца Еўропы стварае новы брэнд, які зоймецца выпускам бюджэтных аўтамабіляў для рынкаў, якія развіваюцца.

Галоўным канкурэнтам немцы бачаць Dacia - бюджэтнае падраздзяленне Renault.

Пытанне аб стварэнні бюджэтнага брэнда было вельмі няпростым. Раней адразу некалькі топ-мэнэджараў Volkswagen выказвалі засцярогу, што вытворчасць аўто нізкай якасці негатыўна адаб'ецца на іміджы маркі. І што вырабляць бюджэтныя аўтамабілі, выконваючы строгія стандарты канцэрна, проста немагчыма. У выніку праект быў ухвалены кіраўніцтвам канцэрна, пасля таго як атрымалася знайсці аптымальны баланс кошту і якасці прадукцыі бюджэтнага брэнда. Сайт «Колы» са спасылкай на Manager Magazin паведамляе, што кіраванне Volkswagen падпіша дакументы да канца вясны.

Новае даччынае прадпрыемства будзе створана ў супрацоўніцтве з кітайскімі партнёрамі канцэрна. Аўтамабілі з'явяцца на рынку ў канцы 2016 ці пачатку 2017 года.

Меркаваны кошт аўтамабіляў бюджэтнага брэнда складзе амаль 7500 еўра. У якасці асноўных рынкаў збыту прадукцыі называюцца расейскі, кітайскі і індыйскі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках