19 красавiка 2024, Пятніца, 13:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка марыць пра ядзерную зброю

36
Лукашэнка марыць пра ядзерную зброю

Кіраўнік выказаў шкадаванне з-за вываду з тэрыторыі краіны ядзернай зброі.

Пра гэта ён сказаў учора, размаўляючы з журналістамі, перадае АФН.

"Я б Захаду сказаў, што Крым небяспечны не тым, што ён увайшоў у склад Расеі, важныя прэцэдэнты, - заявіў Лукашэнка, нагадаўшы, што яму давялося падпісаць Будапешцкі мемарандум па гарантыях ядзернай бяспекі. - Гэты ганебны дакумент мне прыйшлося падпісваць у прысутнасці прэм'ер-міністра Велікабрытаніі, Біла Клінтана і Барыса Ельцына, калі ў нас вялікія "свядомыя" вывелі без усялякіх папярэдніх умоў, бясплатна аддалі ўсю ядзерную зброю, самую сучасную. І тады Украіна і Казахстан гэта зрабілі. І тады тры дзяржавы - Расея, ЗША і Велікабрытанія гарантавалі нам эканамічную бяспеку, палітычную, тэрытарыяльную цэласнасць і іншае".

Лукашэнка спаслаўся на тое, што пытанне аб вяртанні ядзернай зброі абмяркоўваецца ва Украіне.

"Вось гэта небяспечна. Ужо некаторыя дзяржавы адмовіліся, і Украіна заявіла пра тое, што выходзіць з гэтага пагаднення, развязваюцца рукі, асабліва парогавым дзяржавам, якія вось-вось гатовыя вырабіць ядзерную зброю. І наступствы могуць быць яшчэ больш жудаснымі. Ствараецца дрэнны прэцэдэнт, - падкрэсліў Лукашэнка.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках