19 красавiка 2024, Пятніца, 6:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна адклікала амбасадара з Беларусі

50
Украіна адклікала амбасадара з Беларусі

Амбасадара Украіны ў Беларусі Міхаіла Ежаля выклікалі ў Кіеў з-за заяваў Лукашэнкі.

Міністэрства замежных спраў Украіны выклікала амбасадара Украіны ў Беларусі Міхаіла Ежаля для кансультацый у сувязі з пазіцыяй беларускага кіраўніцтва па Крыме.

«У сувязі з заявамі прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, зробленымі 23 сакавіка, МЗС Украіны выклікала амбасадара Украіны ў Рэспубліцы Беларусь для кансультацый і накіравала беларускаму боку адпаведную ноту, у якой адзначаецца, што такія выказванні прэзідэнта Беларусі ідуць у разрэз з агульнапрызнанымі нормамі міжнароднага права, пазіцыяй большасці краін свету, якія асудзілі дзеянні Расеі па анэксіі Крыма», - паведаміў на брыфінгу ў панядзелак дырэктар дэпартамента інфармацыйнай палітыкі МЗС Яўген Перабійніс, піша «Інтэрфакс».

Як паведамлялася, у нядзелю на брыфінгу ў Менску Лукашэнка зрабіў шэраг заяваў, якія тычацца Украіны. У прыватнасці, ён заявіў, што «Крым сёння - гэта частка тэрыторыі Расеі», аднак ніхто не патрабуе ад Беларусі падтрымкі або прызнання анэксіі паўвострава з боку РФ. Таксама ён выказаў меркаванне, што ўкраінскія ўлады дапусцілі мноства памылак, якія прывялі ў выніку да страты Крыма. Пры гэтым Лукашэнка перакананы, што Украіна павінна застацца адзінай дзяржавай, і папярэдзіў пра небяспеку яе распаду на асобныя суб'екты федэрацыі.

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках