20 красавiка 2024, Субота, 6:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Санкцыі G7 удараць па эканоміцы, фінансах і ўзбраенні Расеі

14
Санкцыі G7 удараць па эканоміцы, фінансах і ўзбраенні Расеі

Лідары краін «вялікай сямёркі» рыхтуюцца ўвесці санкцыі супраць трох сектараў эканомікі Расеі.

Пра гэта гаворыцца ў распаўсюджаным камюніке па выніках сустрэчы, якая адбылася ўчора ў Гаазе, піша NEWSru.com.

«Мы працягваем знаходзіцца ў стане гатоўнасці актывізаваць дзеянні ў дачыненні да Расеі, у тым ліку эканамічныя санкцыі, якія акажуць уплыў на расейскую эканоміку, калі яна будзе працягваць эскалацыю сітуацыі», - гаворыцца ў дакуменце.

«Мяркую, што ёсць згода адносна таго, на якіх найбольш важных сектарах трэба сканцэнтраваць увагу. Энергетыка - адзін з іх; фінансы і банкі - іншы; яшчэ адзін сектар - ўзбраенні, - сказаў, каментуючы заяву, прадстаўнік Вашынгтона. - Усе прызнаюць, што з гэтымі дзеяннямі звязаны пэўны кошт для эканомік краін G7. Аднак улічваецца той факт, што для Расеі кошт санкцый будзе нашмат вышэй з-за ізаляцыі ад глабальнай эканомікі».

Кіраўнікі G7 дамовіліся, што іх міністры па энергетыцы распрацуюць меры па зніжэнні залежнасці ад паставак расейскіх нафты і газу.

Асноўную ролю ў аказанні дапамогі Украіне будзе гуляць МВФ, гаворыцца ў заяве, усе віды заходняй дапамогі Украіна зможа атрымліваць толькі пры выкананні ўсіх патрабаванняў МВФ.

Краіны «сямёркі» не змаглі выключыць Расею са складу «вялікай васьмёркі». Паколькі такой працэдуры проста не існуе, ім давялося аб'явіць аб «прыпыненні ўласнага ўдзелу» ў складзе «васьмёркі», каб замарозіць гэты фармат, гаворыцца ў заяве, прынятай па выніках сустрэчы.

Еўразвяз, ЗША і Японія ўжо прынялі шэраг санкцый супраць Расеі ў сувязі з яе пазіцыяй па Крыме. Японскія санкцыі аказаліся аднымі з самых мяккіх: Токіо замарозіў перамовы аб змякчэнні візавага рэжыму і спыніў перамовы аб пагадненнях па інвестыцыях і выкарыстанні касмічнай прасторы.

ЗША і Еўразвяз увялі персанальныя санкцыі, замарозіўшы актывы і ўвёўшы забарону на выдачу віз у дачыненні да блізкага атачэння прэзідэнта Пуціна.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках