25 красавiка 2024, Чацвер, 12:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Правы сектар»: Расея нападзе на Ровенскую вобласць з Беларусі

28
«Правы сектар»: Расея нападзе на Ровенскую вобласць з Беларусі

Відавочцы паведамляюць пра вялікую колькасць вайскоўцаў каля паўночнай мяжы Украіны.

Кіраўнік «Правага сектара» на Ровеншчыне Раман Коваль папярэдзіў, што Расея можа пачаць чарговую агрэсію супраць Украіны ўварваннем у Ровенскую вобласць. Паводле яго слоў, акупанты, захапіўшы АЭС пойдуць далей у Заходнюю Украіну. Такое меркаванне палітык растлумачыў вялікай колькасцю вайскоўцаў без апазнавальных знакаў на мяжы Беларусі з Украінай.

«Каля нашых межаў з боку Беларусі знаходзіцца вялікая колькасць вайскоўцаў без апазнавальных знакаў. Па нашых дадзеных, гаворка ідзе як мінімум пра 1,5 тыс вайскоўцаў, плюс бронетэхніка і авіяцыя. Мы не выключаем, што іх задачай будзе ў першую чаргу захапіць АЭС і пасля гэтага ісці далей у Заходнюю Украіну», - распавёў выданню Gazeta.ua лідар «Правага сектара» на Ровеншчыне.

Палітык мяркуе, што Расея разам з уварваннем у Нікалаеўскую і Херсонскую вобласці пойдзе асобным напрамкам у Ровенскую вобласць.

«Не адпавядае рэчаіснасці, тое што ў выпадку працягу агрэсіі Расея пойдзе толькі адной калонай на Поўдзень і Усход Украіны. Інакш, узнікае пытанне для чаго дыслакавалі такую вялікую колькасць вайскоўцаў і тэхнікі на паўночнай мяжы з Украінай? Гэтак жа як і ў Крыме ў вайскоўцаў няма апазнавальных знакаў, яны знаходзяцца ў маскхалатах. Так зроблена, каб іх не маглі ідэнтыфікаваць», - кажа Коваль.

Паводле яго слоў, «Правы сектар» на Ровеншчыне гатовы супрацьстаяць уварванню акупантаў і мабілізуе ў свае шэрагі рэзервістаў.

«Мы гатовыя супрацьстаяць уварванню. Нашы хлопцы праходзяць навучанне. Праводзім запіс у шэрагі «Правага сектара» рэзервістаў. У чацвер на базе мясцовага «Беркута» ў Роўна дамаўляемся правесці адпаведную падрыхтоўку. Трэба структураваць нашы сілы, апрануць байцоў і падрыхтаваць», - адзначыў Коваль.

Нагадаем, 24 сакавіка ў Роўна забілі аднаго з лідараў мясцовага «Правага сектара» Аляксандра Музычко.

Фота: архіў Reuters

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках