19 красавiка 2024, Пятніца, 21:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алесін: З Беларусі расейскія Су-27 могуць атакаваць нават поўдзень Украіны

6
Алесін: З Беларусі расейскія Су-27 могуць атакаваць нават поўдзень Украіны

Расейскія знішчальнікі Су-27 СМЗ у Беларусі могуць быць выкарыстаныя для падтрымкі сухапутных сіл РФ пры нападзе на Усходнюю або Паўднёвую Украіну.

Такім чынам ваенны аглядальнік Аляксандр Алесін пракаментаваў сайту charter97.org заяву Лукашэнкі пра гатоўнасць прыняць яшчэ 24 баявых самалёта РФ.

«Калі Расея распачне сілавую аперацыю ва Усходняй ці Паўднёвай Украіне, то для падтрымкі дзеянняў сухапутных сіл могуць быць выкарыстаныя шматфункцыянальныя знішчальнікі Су-27 СМ3. Іх звяно як раз у нас ужо знаходзіцца, потым прыляціць эскадрылля, а да канца года і полк. Гэтыя самалёты могуць выконваць задачу па падтрымцы сухапутных сіл, разбураць супрацьпаветраную абарону, масты, доўгачасовыя ўмацаванні, бліндажы і гэтак далей. Таму калі Расея будзе праводзіць сухапутную аперацыю ва Усходняй Украіне, то не выключана, што гэтыя самалёты будуць там задзейнічаныя», - лічыць ён.

Эксперт таксама выказаў меркаванне наконт падрыхтоўкі ўкраінцаў да нападу з Беларусі, а менавіта з боку Чарнігаўскай вобласці.

«Кут межаў Беларусі, Расеі і Украіны з'яўляецца практычна яе дэмілітарызаванай зонай. Тут у яе вельмі мала ўзброеных сіл, і калі туды не перакінуць механізаваныя падраздзяленні з іншых частак Украіны, то ніякай вялікай абароны ўкраінцы тут заснаваць не змогуць. Таму ў гэтым месцы будзе неабходнае вельмі значнае ўзмацненне. Думаю, калі яны хочуць стварыць рэальную абарону, то размова можа ісці пра перакідку туды па меншай меры сотні танкаў, некалькіх сотняў адзінак бронетэхнікі і некалькіх брыгад сухапутных сіл», - канстатаваў аналітык.

Нагадаем, адказваючы на пытанні журналістаў 23 сакавіка ў Менску, Лукашэнка заявіў, што не супраць размяшчэння дадатковых расейскіх ваенных самалётаў у Беларусі.

«Калі расейцы гатовыя нам даць яшчэ 24 самалёта, я буду толькі рады», - сказаў дыктатар.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках